Навіны

Нерухомасць тыдня: у Паўднёвым прадаецца дом з «Раніцай у сасновым лесе» на ўсю сцяну і каралеўскай кухняй

Аднапавярховы дом сонечнага жоўтага колеру сярод соснаў прадаюць у мікрараёне Паўднёвы. Там ёсць лазня, а кухня-гасцёўня — памерам з цэлую кватэру і абстаўлена па-каралеўску.

Дом знаходзіцца ў раёне прыватнай забудовы па адрасе Цішкі Гартнага, 9. Агульная плошча будынка — 214, 6 кв. м, з якіх жылая — 156, 4 кв. м, а плошча кухні-гасцёўні - 42, 9 кв.м. Вышыня столяў - ад 3 метраў.

Дом пабудаваны ў 2013 годзе. Ён складаецца з чатырох пакояў, два з якіх — спальні, а таксама гардэробнай, кухні-гасцёўні з камінам і двух санвузлоў. У доме ўсталяваныя драўляныя міжпакаёвыя дзверы, нацяжныя столі і шклопакеты. Камунікацыі цэнтральныя: ёсць газ, вада, каналізацыя, электрычнасць і інтэрнет. Ацяпляецца дом газавым катлом.

Кухня прыцягвае ўвагу: уся мэбля падабрана ў стылі класіцызму, з дэкаратыўнай разьбой, пазалотай і прэтэнзіяй на раскошу. Адну са сцен у доме амаль цалкам займае рэпрадукцыя карціны «Раніца ў сасновым лесе» Шышкіна і Савіцкага. Астатнія пакоі аформлены больш сціпла і сучасна.

Цокальны паверх можна выкарыстоўваць як майстэрню, спартзалу ці сховішча. Для адпачынку прадугледжаны лазневы комплекс. Мансарднае памяшканне таксама можна пераабсталяваць у дадатковую зону адпачынку, а ў сад выходзіць утульная драўляная тэраса.

Тэрыторыя каля дома займае 12,05 сотак. На ёй дагледжаны газон, расце гартэнзія, хвоі і пладовыя дрэвы. Ёсць гараж з аўтаматычнымі варотамі, паркоўка. Ад цікаўных вачэй участак абгароджаны шчыльным плотам.

Дом размешчаны ў ціхім раёне побач з лесапаркам Альшанка. У крокавай даступнасці знаходзяцца крамы, прыпынкі грамадскага транспарту і рынак «Паўднёвы».

Цана пазначаная як угаворная.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Гродзенка паскардзілася, што ў Вішняўцы няма кавярняў - каментатары яе падтрымалі

Гродзенка Ганна паскардзілася ў TikTok, што ў мікрараёне Вішнявец няма ўстаноў харчавання. Па словах дзяўчыны,…

18 снежня 2024

Знайшлі гродзенца, які скраў ногі Дзеда Мароза — зараз ім займаецца міліцыя

Міліцыя вылічыла гродзенца, які скраў частку навагодняй інсталяцыі ў выглядзе ног Дзеда Мароза. Выяўлена, што…

18 снежня 2024

Fix Price у Гродне запускае дастаўку тавараў дадому

Праект ужо працуе ў пілотным рэжыме, але пакуль заказ і дастаўка тавараў дамоў даступны толькі…

17 снежня 2024

Для былога Гродзенскага піўзавода шукаюць новую назву — гараджан просяць падзяліцца ідэямі

Працоўная назва адроджанага комплекса былога піўзавода — «Гроднабровар». Але інвестар лічыць, што прыйшоў час вызначыцца…

17 снежня 2024

У Гродне заўважылі вясёлку — для зімы гэта рэдкая з’ява

У сярэдзіне снежня гродзенцы заўважылі на небе вясёлку. Як адзначаюць спецыялісты, у зімні перыяд гэта…

17 снежня 2024

Гродзенскаму заапарку перадалі гекона: яго знайшлі ў скрыні з садавінай

У гродзенскім заапарку новы жыхар - міжземнаморскі гекон. Яшчарка трапіла ў заапарк незвычайным спосабам —…

17 снежня 2024