Горад

Улады агучылі новыя планы па набярэжнай Нёмана: хочуць развадны мост і воднае таксі

На набярэжнай можа з’явіцца воднае таксі, скейтпарк, вадзяны млын і сетка кафэ. Такія ідэі агучылі старшыні Гродзенскага аблвыканкама Уладзіміру Караніку падчас рабочай нарады па добраўпарадкаванні набярэжнай.

Пляцоўка для экстрэмальных відаў спорту і прычал: што хочуць пабудаваць на набярэжнай

Тэрыторыю ад былога піўзавода да Старога замку хочуць асучасніць, зрабіўшы там двухузроўневыя пешаходныя сцежкі і сетку кафэ. Таксама тут плануюць пабудаваць развадны пешаходны мост да сквера па вуліцы Леванабярэжнай, паведамляе Telegram-канал «Пул 4».

Мяркуецца, што побач са скверам з’явяцца паркоўкі, каб людзі маглі пакінуць аўто і, перайшоўшы Нёман, аказацца ў гістарычнай частцы горада.

Востраў ля Паповічскага моста таксама плануюць добраўпарадкаваць. Сярод магчымых варыянтаў: прычал для воднага таксі, скейтпарк і пляцоўкі для экстрэмальных відаў спорту. На востраве хочуць абсталяваць вадзяны млын, а частку тэрыторыі адвесці пад месцы для заняткаў ёгай.

Побач з Каложскай царквой можа з’явіцца назіральная пляцоўка, пляцоўкі для адпачынку і лаўкі рамеснікаў.

Уладкаваць набярэжную не атрымліваецца некалькі гадоў: бракуе грошай і ідэй

Мясцовыя ўлады спрабуюць добраўпарадкаваць набярэжную Нёмана ўжо некалькі гадоў запар. У 2019 годзе распрацавалі праект па добраўпарадкаванню тэрыторыі ад вусця Гараднічанкі да Новага маста, аднак грошай на яго рэалізацыю не знайшлося.

У 2023 годзе аблвыканкам абвясціў конкурс на лепшы праект па добраўпарадкаванню набярэжнай — паўдзельнічаць у ім маглі як архітэктары, так і звычайныя грамадзяне.

Аднак у лютым 2024 года стала вядома, што что вызначыць пераможцу так і не змаглі. У конкурсе паўдзельнічалі 23 гродзенца. Але, па словах старшыні Гродзенскага гарвыканкама Андрэя Хмеля, ніводны з дасланых праектаў не адпавядаў умовам.

Варыянты, якія даслалі гродзенцы, планавалі закласці ў аснову праектавання набярэжнай. Яе хочуць адкрыць да 900-годдзя Гродна ў 2028 годзе.

Чытайце таксама: Набярэжная, за якую нам сорамна. Чаму бераг Нёмана да гэтага часу не добраўпарадкаваны?

Падзяліцца

Апошнія запісы

Гродзенскі «Кронан Парк Гатэль» прызналі найлепшым гатэлем ў краінах СНД

Гатэль «Кронон Парк Гатэль», размешчаны ў лесапарку Пышкі ў Гродне, атрымаў прэмію Travel Time Awards…

7 красавіка 2025

У Беларусі рэзкі рост пазбаўлення бацькоўскіх правоў — дасягнулі «рэкорду» за апошнія 9 гадоў

У 2024 годзе бацькоўскіх правоў у Беларусі былі пазбаўлены бацькі 3 955 дзяцей. Гэта найбольшая колькасць…

7 красавіка 2025

Гродзенец набіў татуіроўку ў памяць рэпера Пашы Тэхніка

Жыхар Гродна набіў на шчыкалатцы татуіроўку з выявай расійскага рэпера Пашы Тэхніка і подпісам “Досвидания”.…

7 красавіка 2025

Нерухомасць тыдня: на Дзевятоўцы прадаюць кватэру з чарапашкамі-ніндзя і аб’ёмнай картай свету на сцяне

На сёмым паверсе дома па вуліцы Ліможа, 48Б выстаўлена на продаж трохпакаёвая кватэра плошчай 74,8…

4 красавіка 2025

Лакацыі паводле фільмаў пра вайну, парад і ўзяцце Тэкстыльшчыкаў замест Рэйхстага. Што плануюць у Гродне на 9 траўня?

У Гродне рыхтуюцца да святкавання 80-годдзя Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне. Мерапрыемствы аб'яднаюць пад канцэпцыяй…

4 красавіка 2025

У Гродне падаражэў праезд у гарадскім транспарце — і на прыгарадных маршрутах

З 5 красавіка ў Гродне талоны на праезд у гарадскім грамадскім транспарце даражэюць на 10…

4 красавіка 2025