Вольга Бондарава. Фота: Гродзенская праўда
Праўладная гродзенская актывістка Вольга Бондарава звярнулася ў Палату прадстаўнікоў Нацсходу з-за лістападаўскага выказвання Ігара Марзалюка аб тым, што «нейкая шваль у Гродне» непаважліва ставіцца да беларускай мовы і ўлады. У снежні Бондаравай прыйшоў адказ ад Палаты прадстаўнікоў.
Бондарава атрымала адказ ад старшыні пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў Нацсходу па дзяржаўным будаўніцтве, мясцовым самакіраванні і рэгламенце Валянціна Семянякі. Ён напісаў, што «зварот утрымлівае ў сабе прыкметы абароны інтарэсаў трэціх асоб» і да яго «не прыкладзены дакумент у электронным выглядзе, які пацвярджае паўнамоцтвы на падачу заявы прадстаўніком».
У сувязі з гэтым «згодна з часткай чацвёртай пункта 2 артыкула 25 Закона ["Аб зваротах грамадзян і юрыдычных асоб"] зварот пакінуты без разгляду па сутнасці, бо не адпавядае патрабаванням, устаноўленым часткай другой пункта 2 артыкула 25 Закона».
Рэагуючы на адказ з Палаты прадстаўнікоў, Бондарава ў сваім Telegram-канале адзначыла, што «на паводзіны дэпутата ў публічнай прасторы камісіі па дзяржбудаўніцтву начхаць». Таксама праўладная актывістка адзначыла, што Марзалюк можа назваць «швалямі хоць усіх урачоў: гэта несушчэственна, па ходу».
У лістападзе ў эфіры дзяржтэлеканала СТВ выйшла ток-шоў, дзе абмяркоўвалі ў тым ліку «псеўдапатрыётаў». Тады выказаўся дэпутат Ігар Марзалюк.
«Вось акрамя расійскіх блогераў, прамых апазіцыйных, вось ёсць псеўдапатрыёты. Вось калі нейкая шваль у Гродне, працягваючы працаваць у медыцынскай установе, заяўляе, што для яе беларускі пашпарт — гэта проста кавалак паперкі, калі яна называе беларускую мову мойвай, калі яны абразліва ставяцца да беларускай улады, калі яны травяць міністра культуры, то гэтыя людзі, якія быццам бы „патрыятычна настроены“ і махаюць не бел-чырвона-белым, а чырвона-зялёным, яны робяць тое ж самае, і яны ствараюць негатыўны імідж», — заявіў Марзалюк.
Як выказалі здагадку незалежныя медыі, гаворка ў выказванні Марзалюка ішла пра Алену Стэфановіч — прадзяржаўную блогерку з атачэння Вольгі Бондаравай.
У звароце, які Бондарава накіравала ў Палату прадстаўнікоў, гаворыцца, што выступ Марзалюка «стаў свайго роду трыгерам для пачатку новага этапу цкавання Алены Стэфановіч з боку дэструктыўных экстрэмісцкіх сіл». Бондарава з прыхільнікамі прасіла «даць ацэнку паводзінам дэпутата Марзалюка І.А. і яго публічным выказванням з выкарыстаннем ненарматыўнай лексікі ў адносінах да жанчыны, законапаслухмянай грамадзянкі Беларусі».
Чытайце таксама: З-за скаргі Бондаравай у Гродне адмянілі лекцыю пра магію
Крама “Власть кофе” абяцае шырокі асартымент абсмажанай кавы з розных куткоў свету - Лацінскай Амерыкі,…
У рэстаране “Бекон” будуць спалучаць амерыканскую і паназіяцкую кухню. Там будзе адкрытая кухня - можна…
Малюнак гродзенскага каралеўскага палаца, які быццам бы стварыў невядомы аўтар у XVIII стагоддзі, набыў вялікую…
У сярэдзіне сакавіка на Замкавай, 11 адкрылася фотастудыя Retreat. У студыі ёсць некалькі працоўных зон…
Гатэль «Кронон Парк Гатэль», размешчаны ў лесапарку Пышкі ў Гродне, атрымаў прэмію Travel Time Awards…
У 2024 годзе бацькоўскіх правоў у Беларусі былі пазбаўлены бацькі 3 955 дзяцей. Гэта найбольшая колькасць…