Навіны

Альтанка «мінтынгавала» у Астравецкім раёне: гаспадар атрымаў штраф

Актывіста антыядзернага руху Мікалая Уласевіча з мястэчка Варняны аштрафавалі на 50 базавых велічыняў (2 тыс. руб.) у Астравецкім раённым судзе. Як мяркуе «Гарадзенская праваабарона», штраф маглі прызначыць з-за альтанкі на прыватным падворку Уласевіча.

Сілавікі расцанілі альтанку як несанкцыяваную акцыю

Сілавікоў непакоіла альтанка Уласевіча — у яе афарбоўцы яны заўважылі «няправільнае» спалучэнне колераў і расцанілі гэта як несанкцыяваную масавую акцыю.

Як паведамляў Telegram-канал «Право имеют», Уласевіча суддзілі па арт. 24.23 часткі 1 КаАП (парушэнне парадку арганізацыі або правядзення масавых мерапрыемстваў). Працэс вяла Святлана Лабор.

На Уласевіча ціснуць ужо шмат гадоў

За крытыку мясцовых уладаў Мікалай Уласевіч і раней падвяргаўся ціску з боку сілавікоў.

У 2011 годзе актывіст выступаў супраць размяшчэння ў Беларусі атамнай станцыі. На яго думку, дакумент парушаў Канстытуцыю, у якой пазначана, што Беларусь з’яўляецца безядзернай зонай. Але тады яго зварот у суд пакінулі без разгляду.

У жніўні 2021 года Уласевіча выклікалі ў Следчы камітэт Астравецкага раёна ў якасці сведкі.

Яго апыталі па двух справах, што тычацца знявагі або знішчэння дзяржаўнага сцяга. У адным выпадку размова ішла аб зрыве, пашкоджанні і выкіданні ў гной банэра з чырвона-зялёным сцягам у вёсцы Трокенікі Астравецкага раёна. Той банэр спачатку размяшчаўся на адміністрацыйным будынку мясцовай сельскай гаспадаркі. Гэты выпадак адбыўся нібыта 10 кастрычніка 2020 года.

У другім выпадку гаворка ішла пра зрыў і абразу сцяга, які быў вывешаны на будынку Упраўлення па працы і сацыяльнай абароне Астравецкага райвыканкама. Гэтае здарэнне адбылося нібыта 11 або 13 чэрвеня 2021 года.

Уласевіч тлумачыў, што як сведка ён не меў ніякага дачынення да гэтых выпадкаў. Такі выклік яго як сведкі Уласевіч разглядаў як форму псіхалагічнага ціску.

Раней у яго праводзілі ператрус, забраўшы бел-чырвона-белы сцяг і герб «Пагоня». Пазней суд Астравецкага раёна аштрафаваў Уласевіча на 40 базавых за БЧБ-сцяг.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Гродзенскі «Кронан Парк Гатэль» прызналі найлепшым гатэлем ў краінах СНД

Гатэль «Кронон Парк Гатэль», размешчаны ў лесапарку Пышкі ў Гродне, атрымаў прэмію Travel Time Awards…

7 красавіка 2025

У Беларусі рэзкі рост пазбаўлення бацькоўскіх правоў — дасягнулі «рэкорду» за апошнія 9 гадоў

У 2024 годзе бацькоўскіх правоў у Беларусі былі пазбаўлены бацькі 3 955 дзяцей. Гэта найбольшая колькасць…

7 красавіка 2025

Гродзенец набіў татуіроўку ў памяць рэпера Пашы Тэхніка

Жыхар Гродна набіў на шчыкалатцы татуіроўку з выявай расійскага рэпера Пашы Тэхніка і подпісам “Досвидания”.…

7 красавіка 2025

Нерухомасць тыдня: на Дзевятоўцы прадаюць кватэру з чарапашкамі-ніндзя і аб’ёмнай картай свету на сцяне

На сёмым паверсе дома па вуліцы Ліможа, 48Б выстаўлена на продаж трохпакаёвая кватэра плошчай 74,8…

4 красавіка 2025

Лакацыі паводле фільмаў пра вайну, парад і ўзяцце Тэкстыльшчыкаў замест Рэйхстага. Што плануюць у Гродне на 9 траўня?

У Гродне рыхтуюцца да святкавання 80-годдзя Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне. Мерапрыемствы аб'яднаюць пад канцэпцыяй…

4 красавіка 2025

У Гродне падаражэў праезд у гарадскім транспарце — і на прыгарадных маршрутах

З 5 красавіка ў Гродне талоны на праезд у гарадскім грамадскім транспарце даражэюць на 10…

4 красавіка 2025