Навагоднія кірмашы ў Гродзенскай вобласці будуць працаваць з 20 да 31 снежня, з адным выхадным днём — 25 снежня. У Гродзенскім дзяржаўным вытворчым лесагаспадарчым аб’яднанні вызначылі гранічныя цэны на навагоднія ялінкі ў 2024 годзе. У параўнанні з мінулым годам кошты выраслі, асабліва на высокія яліны.
Дзе купіць ялінку ў Гродне?
У Гродне купіць ялінку можна будзе з 11.00 да 19.00 на 17 ёлачных кірмашах. У Гродзенскай вобласці іх будзе каля 150. Адрасы ў Гродне:
- праспект Янкі Купалы (каля ўніверсама «Брэст», Ваўкавыскі лясгас);
- Індурская шаша (каля крамы «Вішнявец», Ваўкавыскі лясгас);
- вуліца Шчорса (каля крамы Kazarma Mall, Гродзенскі лясгас);
- вуліца Вольгі Соламавай (каля «Еўраопта», Гродзенскі лясгас);
- вуліца Болдзіна (крама «Квасоўскі», Гродзенскі лясгас);
- вуліца Ліможа (на аўтастаянцы паміж «Алмі» і «Еўраоптам», Гродзенскі лясгас);
- Вялікая Альшанка (каля «Санты», Гродзенскі лясгас);
- праспект Касманаўтаў (аўтавакзал, Скідзельскі лясгас);
- вуліца Агінскага (каля «Алмі», Скідзельскі лясгас);
- вуліца Брыкеля (каля крамы «Лімож», Скідзельскі лясгас);
- вуліца Стралковая (каля «Еўраопту», Скідзельскі лясгас);
- побач з ГЦ Old City (Скідзельскі лясгас);
- вуліца Дзяржынскага (каля міні-рынку, Шчучынскі лясгас);
- вуліца Малышчынская (каля крамы «Дыяніс», Шчучынскі лясгас);
- Грандзічы, вуліца Глухава, 1 (Шчучынскі лясгас).
Цэны на ялінкі ў сезоне-2024
Максімальныя кошты на навагоднія ялінкі з улікам ПДВ вызначылі:
- да 1 м — 13,4 руб.,
- да 2 м — 18,6 руб.,
- да 3 м — 31 руб.,
- елі ў кадках да 1 м — 36 руб.,
- елі ў кадках да 2 м — 43,4 руб.
Год таму ялінка да 1 метра каштавала 12 руб., ад 1 да 2 м — 15 руб., ад 2 да 3 м — 24 руб. Навагоднія букеты каштавалі 3,9 руб., на дэкаратыўнай падстаўцы — 6,6 руб.
Выходзіць, што за год яліны падаражэлі ў залежнасці ад памеру: да 1 м — на 11,67%, вышынёй 1−2 м — на 24%, у 2−3 м — на 29,17%.
Ялінак у кадках прадаюць усё больш
У 2023 годзе лясгасы прадалі каля 32 тысяч ялінак. Таксама ў продажы ёсць навагоднія букеты — летась іх прадалі 3,3 тысячы. Яліны ў кадках таксама карыстаюцца попытам — у мінулым годзе было прададзена 625 штук, што на 10% больш, чым годам раней.
Ялінкі нарыхтоўваюць падчас высечак і вырошчваюць на спецыяльных плантацыях, якія рэгулярна папаўняюцца і пашыраюцца, расказаў намеснік начальніка аддзела вытворчасці і рэалізацыі прадукцыі Гродзенскага ДВЛГА Яўген Думчаў.
Арандаваць — яшчэ больш экалагічна
Гродзенскі праект «ЭкоЁлочка» прапануе ялінку ў кадцы не купляць, а арандаваць. Тады пасля святаў яе не трэба ні выкідваць, ні шукаць, дзе пасадзіць — дрэўца забяруць назад на плантацыю і будуць даглядаць да наступнага Новага года.
У 2024/2025 праект ужо прымае замовы. Можна нават замовіць тую самую ялінку, якая была ў вас год таму. Заказы на ялінку з дастаўкай прымаюць праз сайт ці па тэлефоне +375−29−282−01−01 з 9:00 да 13:00 без выходных. Заказы даступны не толькі для Гродна, але і для Мінска. У Гродне ялінкі ў кадках будуць дастаўляць 15−31 снежня, у Мінску — 20−22 снежня.
Чытайце таксама: Што рабіць з навагодняй елкай пасля святаў? Парады эколагаў