Навіны

У Гродне судзяць аднаго з лепшых аграрыяў Беларусі Васіля Густыра — ён хваліў Лукашэнку

Васіль Густыр больш за 45 гадоў кіраваў гаспадаркай «Свіслач» пад Гроднам. Мужчыну абвінавачваюць у крадзяжы шляхам злоўжывання службовымі паўнамоцтвамі. Густыру пагражае да 12 гадоў пазбаўлення волі. Інфармацыю аб судовым працэсе над аграрыем паведамляе «Наша Ніва».

Абвінавачванні высунулі Густыру і галоўбуху «Свіслачы»

У Гродзенскім раённым судзе праходзіць крымінальны працэс над кіраўніком СГП «Свіслач» Гродзенскага раёна Васілём Густырам і галоўным бухгалтарам Зінаідай Раманоўскай. Іх абвінавачваюць у крадзяжы шляхам злоўжывання службовымі паўнамоцтвамі (арт. 210 КК). Пакаранне па гэтым артыкуле — ад 5 да 12 гадоў пазбаўлення волі.

Кіраваў «Свіслаччу» амаль паўстагоддзя і падтрымліваў палітыку Лукашэнкі

77-гадовы Васіль Густыр — адзін з самых паспяховых аграрыяў Беларусі, мае званне заслужанага работніка сельскай гаспадаркі, ордэн Айчыны III ступені. Яго «Свіслач» уваходзіла ў топ-10 гаспадарак краіны па ўраджайнасці.

Густыр нарадзіўся на Пружаншчыне, але ў выніку асеў пад Гроднам. Ён узначаліў «Свіслач» у красавіку 1977 года і кіраваў ёй каля 47 гадоў. Пры ім у аграгарадку Свіслач прывялі ў парадак палац Красінскай-Пуслоўскай, у якім адкрылі музей гаспадаркі, таксама аднавілі царкву.

Аграрый быў героем дзясяткаў публікацый дзяржаўных СМІ. Хваліў палітыку Лукашэнкі, падтрымліваў «Белую Русь». Шмат разоў быў дэпутатам Гродзенскага раённага савета дэпутатаў, ездзіў на Усебеларускія народныя сходы.

Інфармацыю аб ягоным затрыманні сілавікі не паведамлялі. Дакладна невядома, калі гэта адбылося. У канцы 2023 года Густыр яшчэ даваў бадзёрыя інтэрв'ю, а ў сакавіку 2024 года на яго месца прызначылі Сяргея Саўчыка, галоўнага агранома «Свіслачы».

Чытайце таксама: У СГП «Свіслач» работніцы прыбіралі агуркі, лежачы на ​​платформе трактара

Падзяліцца

Апошнія запісы

Гродзенскі «Кронан Парк Гатэль» прызналі найлепшым гатэлем ў краінах СНД

Гатэль «Кронон Парк Гатэль», размешчаны ў лесапарку Пышкі ў Гродне, атрымаў прэмію Travel Time Awards…

7 красавіка 2025

У Беларусі рэзкі рост пазбаўлення бацькоўскіх правоў — дасягнулі «рэкорду» за апошнія 9 гадоў

У 2024 годзе бацькоўскіх правоў у Беларусі былі пазбаўлены бацькі 3 955 дзяцей. Гэта найбольшая колькасць…

7 красавіка 2025

Гродзенец набіў татуіроўку ў памяць рэпера Пашы Тэхніка

Жыхар Гродна набіў на шчыкалатцы татуіроўку з выявай расійскага рэпера Пашы Тэхніка і подпісам “Досвидания”.…

7 красавіка 2025

Нерухомасць тыдня: на Дзевятоўцы прадаюць кватэру з чарапашкамі-ніндзя і аб’ёмнай картай свету на сцяне

На сёмым паверсе дома па вуліцы Ліможа, 48Б выстаўлена на продаж трохпакаёвая кватэра плошчай 74,8…

4 красавіка 2025

Лакацыі паводле фільмаў пра вайну, парад і ўзяцце Тэкстыльшчыкаў замест Рэйхстага. Што плануюць у Гродне на 9 траўня?

У Гродне рыхтуюцца да святкавання 80-годдзя Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне. Мерапрыемствы аб'яднаюць пад канцэпцыяй…

4 красавіка 2025

У Гродне падаражэў праезд у гарадскім транспарце — і на прыгарадных маршрутах

З 5 красавіка ў Гродне талоны на праезд у гарадскім грамадскім транспарце даражэюць на 10…

4 красавіка 2025