Навіны

Гродзенскім студэнтам на экскурсіі ў турме распавялі пра «самыя камфартабельныя ўмовы»

Студэнтаў педыятрычнага факультэта ГрДМУ адправілі на экскурсію ў гродзенскую турму з мэтай «прафілактыкі правапарушэнняў», паведамляецца на сайце ўніверсітэта. Турма лічыцца самай строгай у Беларусі. Студэнтам распавялі пра гісторыю ўстановы, а таксама пагрузілі ў нюансы турэмнага побыту.

«Камфорт» забяспечваюць двухгадзіннай прагулкай і камерай на чацвярых

Падчас экскурсіі навучэнцам Гродзенскага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта расказалі пра асаблівасці жыцця ў турме. Напрыклад, на працягу дня зняволеным належыць двухгадзінная прагулка. «Аднак фактычна яна адбываецца на працягу гадзіны», — адзначаюць на сайце ГрДМУ.

Казалі студэнтам і пра «самыя камфартабельныя ўмовы» — пад імі маецца на ўвазе 4-мясцовая камера. Астатнія камеры турмы разлічаны на 7−8 чалавек.

Зняволеныя ў гродзенскай турме працуюць па 8 гадзін за дзень. За гэта, акрамя трохразовага харчавання, ім належаць бясплатныя цыгарэты і кнігі з бібліятэкі.

Што яшчэ студэнты даведаліся на экскурсіі

Напаўняльнасць турмы — 2 тысячы чалавек. Распарадак дня больш суровы, чым у іншай турме. Пад’ём зняволеных — у 6 раніцы. Ужо праз 10 хвілін — сняданак. Пасля гэтага зняволеныя адпраўляюцца на абавязковыя працы. Абед у 12 гадзін, пасля — ізноў адпраўка на працы. У 18 гадзін вячэра.

Няма посуду, камеры перапоўнены, а на прагулцы «не разгарнуцца»

У размове з Hrodna.life былы палітзняволены Ілля ў 2021 годзе распавядаў пра ўмовы ўтрымання ў гродзенскай турме. Па словах мужчыны, рэальны побыт адрозніваецца ад таго, якім яго малююць наведвальнікам экскурсій.

Напрыклад, у камерах не было посуду і сталовых прыбораў - новапрыбылым выдаюць толькі матрац, коўдру, дзве прасціны, навалачку і жалезную кружку. Пры гэтым у камерах знаходзілася ад 8 да 12 чалавек — гэта ў 1,5 разы больш, чым трэба.

Прагулкі былі штодзённымі - звычайна зняволеных выводзілі раніцай на адну гадзіну ў дворык. Але рухацца там было складана, асабліва калі прагулка праходзіла ў маленькім дворыку 2,5 на 6 метраў. «Там 12 чалавек не разгарнуцца пахадзіць, цесна», — распавядаў Ілля.

Чытайце таксама: Як выжываюць зняволеныя ў гродзенскай турме

Падзяліцца

Апошнія запісы

Гродзенскі «Кронан Парк Гатэль» прызналі найлепшым гатэлем ў краінах СНД

Гатэль «Кронон Парк Гатэль», размешчаны ў лесапарку Пышкі ў Гродне, атрымаў прэмію Travel Time Awards…

7 красавіка 2025

У Беларусі рэзкі рост пазбаўлення бацькоўскіх правоў — дасягнулі «рэкорду» за апошнія 9 гадоў

У 2024 годзе бацькоўскіх правоў у Беларусі былі пазбаўлены бацькі 3 955 дзяцей. Гэта найбольшая колькасць…

7 красавіка 2025

Гродзенец набіў татуіроўку ў памяць рэпера Пашы Тэхніка

Жыхар Гродна набіў на шчыкалатцы татуіроўку з выявай расійскага рэпера Пашы Тэхніка і подпісам “Досвидания”.…

7 красавіка 2025

Нерухомасць тыдня: на Дзевятоўцы прадаюць кватэру з чарапашкамі-ніндзя і аб’ёмнай картай свету на сцяне

На сёмым паверсе дома па вуліцы Ліможа, 48Б выстаўлена на продаж трохпакаёвая кватэра плошчай 74,8…

4 красавіка 2025

Лакацыі паводле фільмаў пра вайну, парад і ўзяцце Тэкстыльшчыкаў замест Рэйхстага. Што плануюць у Гродне на 9 траўня?

У Гродне рыхтуюцца да святкавання 80-годдзя Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне. Мерапрыемствы аб'яднаюць пад канцэпцыяй…

4 красавіка 2025

У Гродне падаражэў праезд у гарадскім транспарце — і на прыгарадных маршрутах

З 5 красавіка ў Гродне талоны на праезд у гарадскім грамадскім транспарце даражэюць на 10…

4 красавіка 2025