Навіны

Шампанскае за 8 руб., карпаратыў - ад 50 руб. У МАРГ распавялі пра кошты на навагоднія прадукты і мерапрыемствы

У святочны перыяд у Беларусі пройдзе каля 13 тыс. мерапрыемстваў - гэта ў 2,5 больш, чым летась. Кошт карпаратыву з разлікам на аднаго чалавека складзе ад 50 да 350 руб., а кошты на мандарыны ў пераднавагодні перыяд не падскочаць, паведамілі прадстаўнікі МАРГ падчас прэс-канферэнцыі.

Рэжым работы гандлёвых аб’ектаў і святочныя кірмашы

Напярэдадні святаў па ўсёй краіне падоўжаць рэжым работы 250 магазінаў і больш як 280 аб’ектаў грамадскага харчавання.

Таксама плануецца правесці каля 350 калядных кірмашоў і 13 тыс. святочных мерапрыемстваў. З іх 10 тыс. распродажаў, 1,5 тыс. акцый, 330 дэгустацый і больш за 70 рэкламных гульняў.

Гэта ў 2,5 раза больш, чым у мінулым годзе, адзначылі ў Міністэрстве антыманапольнага рэгулявання і гандлю.

Па тэме:

У колькі абыдзецца карпаратыў

Па падліках МАРГ, карпаратыў на адну персону будзе каштаваць ад 50 да 350 руб. Пры гэтым чакаецца, што ў навагоднюю ноч паслугі кафэ і рэстаранаў будуць даражэйшымі.

Мандарыны не падаражаюць, а ікра можа вырасці ў кошце

У МАРГ лічаць, што росту коштаў на мандарыны не будзе з-за таго, што іх будуць набываць у расійскіх пастаўшчыкоў. «Думаю, што кошты будуць не вышэй за ўзровень мінулага года, прынамсі, ненашмат. Падаражэння мы не чакаем. Да таго ж, запланаваныя акцыі і распродажы», — адзначыла начальнік аддзела каардынацыі паставак тавараў на ўнутраны рынак «Белдзяржхарчпрам» Алена Белановіч.

Кошты на падарункавыя кандытарскія вырабы будуць вар'іравацца ад 9,5 да 100 руб. Кошт шампанскага — ад 8 да 20 руб.

Сярэдні кошт метровай штучнай елкі складзе не больш за 200 руб., карнавальныя касцюмы будуць каштаваць ад 11 да 380 руб.

У МАРТ адзначылі, што паколькі ікра не з’яўляецца таварам беларускай вытворчасці, ведамства не можа абмежаваць сабекошт прадукта. Аднак у міністэрстве разлічваюць, што парушэнняў у цэнаўтварэнні не будзе дапушчана.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Гродзенскі «Кронан Парк Гатэль» прызналі найлепшым гатэлем ў краінах СНД

Гатэль «Кронон Парк Гатэль», размешчаны ў лесапарку Пышкі ў Гродне, атрымаў прэмію Travel Time Awards…

7 красавіка 2025

У Беларусі рэзкі рост пазбаўлення бацькоўскіх правоў — дасягнулі «рэкорду» за апошнія 9 гадоў

У 2024 годзе бацькоўскіх правоў у Беларусі былі пазбаўлены бацькі 3 955 дзяцей. Гэта найбольшая колькасць…

7 красавіка 2025

Гродзенец набіў татуіроўку ў памяць рэпера Пашы Тэхніка

Жыхар Гродна набіў на шчыкалатцы татуіроўку з выявай расійскага рэпера Пашы Тэхніка і подпісам “Досвидания”.…

7 красавіка 2025

Нерухомасць тыдня: на Дзевятоўцы прадаюць кватэру з чарапашкамі-ніндзя і аб’ёмнай картай свету на сцяне

На сёмым паверсе дома па вуліцы Ліможа, 48Б выстаўлена на продаж трохпакаёвая кватэра плошчай 74,8…

4 красавіка 2025

Лакацыі паводле фільмаў пра вайну, парад і ўзяцце Тэкстыльшчыкаў замест Рэйхстага. Што плануюць у Гродне на 9 траўня?

У Гродне рыхтуюцца да святкавання 80-годдзя Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне. Мерапрыемствы аб'яднаюць пад канцэпцыяй…

4 красавіка 2025

У Гродне падаражэў праезд у гарадскім транспарце — і на прыгарадных маршрутах

З 5 красавіка ў Гродне талоны на праезд у гарадскім грамадскім транспарце даражэюць на 10…

4 красавіка 2025