У святочны перыяд у Беларусі пройдзе каля 13 тыс. мерапрыемстваў - гэта ў 2,5 больш, чым летась. Кошт карпаратыву з разлікам на аднаго чалавека складзе ад 50 да 350 руб., а кошты на мандарыны ў пераднавагодні перыяд не падскочаць, паведамілі прадстаўнікі МАРГ падчас прэс-канферэнцыі.
Рэжым работы гандлёвых аб’ектаў і святочныя кірмашы
Напярэдадні святаў па ўсёй краіне падоўжаць рэжым работы 250 магазінаў і больш як 280 аб’ектаў грамадскага харчавання.
Таксама плануецца правесці каля 350 калядных кірмашоў і 13 тыс. святочных мерапрыемстваў. З іх 10 тыс. распродажаў, 1,5 тыс. акцый, 330 дэгустацый і больш за 70 рэкламных гульняў.
Гэта ў 2,5 раза больш, чым у мінулым годзе, адзначылі ў Міністэрстве антыманапольнага рэгулявання і гандлю.
Па тэме:
У колькі абыдзецца карпаратыў
Па падліках МАРГ, карпаратыў на адну персону будзе каштаваць ад 50 да 350 руб. Пры гэтым чакаецца, што ў навагоднюю ноч паслугі кафэ і рэстаранаў будуць даражэйшымі.
Мандарыны не падаражаюць, а ікра можа вырасці ў кошце
У МАРГ лічаць, што росту коштаў на мандарыны не будзе з-за таго, што іх будуць набываць у расійскіх пастаўшчыкоў. «Думаю, што кошты будуць не вышэй за ўзровень мінулага года, прынамсі, ненашмат. Падаражэння мы не чакаем. Да таго ж, запланаваныя акцыі і распродажы», — адзначыла начальнік аддзела каардынацыі паставак тавараў на ўнутраны рынак «Белдзяржхарчпрам» Алена Белановіч.
Кошты на падарункавыя кандытарскія вырабы будуць вар'іравацца ад 9,5 да 100 руб. Кошт шампанскага — ад 8 да 20 руб.
Сярэдні кошт метровай штучнай елкі складзе не больш за 200 руб., карнавальныя касцюмы будуць каштаваць ад 11 да 380 руб.
У МАРТ адзначылі, што паколькі ікра не з’яўляецца таварам беларускай вытворчасці, ведамства не можа абмежаваць сабекошт прадукта. Аднак у міністэрстве разлічваюць, што парушэнняў у цэнаўтварэнні не будзе дапушчана.