Больше за ўсё расходаў у сем’ях з Гродзенскай вобласці прыпадае на нехарчовыя тавары. На другім месцы — выдаткі на прадукты, а вось камуналка аказалася на апошнім месцы. Статыстыку па ўзроўню жыцця насельніцтва з ліпеня па верасень 2024 года апублікаваў Белстат.

Згодна са статыстыкай, сям’я у Гродзенскай вобласці траціць 2341,4 руб. у месяц. З іх 1721,5 руб. сыходзяць на спажывецкія выдаткі. Яны ўключаюць прадукты харчавання, алкаголь, нехарчовыя тавары і паслугі.

Больш за ўсё грошай трацяць на пакупку нехарчовых тавараў - 39% ад агульнай сумы. На другім месцы харчаванне — 36%. Далей ідуць выдаткі на паслугі - 22, 9%, з іх 5% прыпадаюць на камуналку.

Таксама ў Гродзенскай вобласці 2,6% жыхароў атрымліваюць даход, ніжэйшы за пражытачны мінімум, гэта значыць, з’яўляюцца малазабяспечанымі.

Для параўнання, менш за ўсё выдаткаў на ежу прыходзіцца ў жыхароў ЗША — 6,5% ад даходу. Крыху болей у Сінгапуры і Вялікабрытаніі - 8,4% и 8,7% адпаведна.

Горш за ўсё справы ў Кеніі, М’янме і Нігерыі - жыхары гэтых краін выдаткоўваюць на ежу 56−59% ад агульнага даходу.

Чытайце таксама: Колькі грошаў на ежу гродзенцы выдаткавалі вясной 2024