Польшча ўвяла санкцыі супраць пастаўшчыка азотных угнаенняў ТАА «НФТ». Кампанія зарэгістраваная ў Гродзенскім раёне і экспартавала прадукцыю падсанкцыйнага «Гродна Азот», паведамляе Reform.news.
Кампанію ўнеслі ў санкцыйны спіс Польшчы 29 лістапада. Вядома, што «НФТ» была зарэгістравана ў аграгарадку Капцёўка і пастаўляла ў Польшчу сумесі мачавіны і аміячнай селітры ў водным або аміячным растворы.
МУС Польшчы адзначае, што фірма экспартавала прадукцыю «Гродна Азот» — завод трапіў у санкцыйныя спісы ЕС яшчэ ў снежні 2021 года.
«Набываючы прадукцыю ў „Гродна Азот“ (наўпрост ці праз пасрэднікаў) і затым экспартуючы яе, ТАА „НФТ“ парушае санкцыйныя абмежаванні, якія ўключаюць забарону на імпарт і экспарт беларускіх тавараў, вырабленых санкцыянаванымі суб’ектамі, незалежна ад краіны, кампаніі або іншых абставін пасрэдніцтва. Акрамя таго, пасля ўключэння „Гродна Азот“ у санкцыйны спіс Еўрапейскага саюза, гэтае прадпрыемства спыніла экспарт у Польшчу. Разам з тым іншыя кампаніі (уключаючы ТАА „НФТ“) пачалі экспартаваць тавар з кодам CN 3102 80 00, пры гэтым заяўляючы Беларусь як краіну паходжання. Увядзенне абмежавальных мер у дачыненні да названага прадпрыемства будзе садзейнічаць скарачэнню эканамічных рэсурсаў Беларусі», — паведамляецца ў абгрунтаванні санкцый.
Польшча дабіваецца ўвядзення пошлін на ўгнаенні з Беларусі і Расіі ў памеры 30−40%, жадаючы дапамагчы ўласнаму вытворцу Grupa Azoty.
Польшча, Літва, Латвія і Эстонія 20 лістапада накіравалі ў Еўракамісію ліст з просьбай увесці пошліны на ўгнаенні з Беларусі і Расіі на ўзроўні Еўрасаюза.
У Гродзенскім абласным тэатры лялек паставілі знакавую паэму Якуба Коласа "Сымон-музыка". Пастаноўка стане чацвёртым спектаклем…
Асуджанага на чатыры гады калоніі за агентурную дзейнасць грамадзяніна Польшчы Ежы Жывалеўскага паказалі ў прапагандысцкім…
Навагоднія кірмашы ў Гродзенскай вобласці будуць працаваць з 20 да 31 снежня, з адным выхадным…
У Гродне выставілі на аўкцыён права размяшчэння нестацыянарнага аб'екта грамадскага харчавання на Леванабярэжнай. Пераможцу дастанецца…
Экстрэмісцкімі прызналі акаўнты Аляксея Чамаданава ў Facebook, "ВКонтакте" і ў "Одноклассники". За рэпост і ў…
Васіль Густыр больш за 45 гадоў кіраваў гаспадаркай "Свіслач" пад Гроднам. Мужчыну абвінавачваюць у крадзяжы…