Навіны

З’явіўся першы комікс пра гісторыю Гродна

Комікс з 10 сюжэтаў з гісторыі Гродна выпусцілі сумесна выдавецкая ініцыятыва «Гарадзенская бібліятэка» і гістарычны канал Hrodna 11:27. Асобныя сюжэты публікуюцца ў электронным выглядзе, таксама ёсць магчымасць заказаць папяровы асобнік комікса.

Комікс закліканы праз лёгкі жартоўны фармат папулярызаваць сярод моладзі і дарослых гісторыю роднага горада. Кожны разварот — гісторыя якой-небудзь звязанай з Гроднам постаці. Сярод герояў як усім вядомыя Стэфан Баторый ці Бона Сфорца, так і менш раскручаныя асобы: Караль Літавор Храптовіч або Нахум Каплан.

«„Гародня ў неверагодных гісторыях яе жыхароў“ — гэта комікс, стваральнікі якога паставілі перад сабой амбіцыйную мэту: праз захапляльныя малюнкі і сюжэты распавесці пра гісторыю гэтага старажытнага горада. Галоўныя героі - гэта асобы, якія ўнеслі значны ўклад у развіццё Гародні і чые лёсы неразрыўна звязаны з яе вуліцамі і будынкамі. Іх выбар абумоўлены як суб’ектыўным поглядам аўтараў, так і грамадскім меркаваннем, што робіць кожную гісторыю не проста асобнай часткай мінулага, але сапраўднай данінай павагі тым, хто жыў, тварыў, будаваў, любіў і абараняў гэтым горад», — пішуць стваральнікі комікса.

Чытайце таксама: Што насамрэч зрабіў Стэфан Баторый для Гродна

Зараз апублікаваныя анлайн два сюжэты: пра Вітаўта Вялікага і пра Нахума Каплана. Малюнкі ўсіх сюжэтаў чорна-белыя, таму кожны, пры жаданні, можа размаляваць іх самастойна. PDF-версіі можна сцягнуць бясплатна ў Telegram-канале праекта.

Комікс пра Нахума Каплана
Комікс пра Вітаўта Вялікага

Даведацца, як здабыць комікс, можна, напісаўшы аўтарам на адрас hrodna1127@gmail.com. Як сцвярджаюць у сваім канале стваральнікі, асобнікі ўжо патрапілі да першых заказчыкаў - і адзін комікс нават дабраўся да Афрыкі!

Падзяліцца

Апошнія запісы

Вялікую пляцоўку на Леванабярэжнай рыхтуюць пад кафэ

У Гродне выставілі на аўкцыён права размяшчэння нестацыянарнага аб'екта грамадскага харчавання на Леванабярэжнай. Пераможцу дастанецца…

4 снежня 2024

Асабістыя акаўнты гродзенца Аляксея Чамаданава прызналі экстрэмісцкімі. Run4Fun — бяспечны (пакуль)

Экстрэмісцкімі прызналі акаўнты Аляксея Чамаданава ў Facebook, "ВКонтакте" і ў "Одноклассники". За рэпост і ў…

3 снежня 2024

У Гродне судзяць аднаго з лепшых аграрыяў Беларусі Васіля Густыра — ён хваліў Лукашэнку

Васіль Густыр больш за 45 гадоў кіраваў гаспадаркай "Свіслач" пад Гроднам. Мужчыну абвінавачваюць у крадзяжы…

3 снежня 2024

Шампанскае за 8 руб., карпаратыў - ад 50 руб. У МАРГ распавялі пра кошты на навагоднія прадукты і мерапрыемствы

У святочны перыяд у Беларусі пройдзе каля 13 тыс. мерапрыемстваў - гэта ў 2,5 больш,…

3 снежня 2024

Гродзенскім студэнтам на экскурсіі ў турме распавялі пра «самыя камфартабельныя ўмовы»

Студэнтаў педыятрычнага факультэта ГрДМУ адправілі на экскурсію ў гродзенскую турму з мэтай "прафілактыкі правапарушэнняў", паведамляецца…

3 снежня 2024

Белстат: больш за ўсё грошай гродзенцы трацяць на ежу і тавары

Больше за ўсё расходаў у сем'ях з Гродзенскай вобласці прыпадае на нехарчовыя тавары. На другім…

3 снежня 2024