Шыльда, якую гродзенцы самастойна ўсталёўвалі каля дому, дзе жыў Васіль Быкаў. Фота: svaboda.org
Гродзенцы прапанавалі ўсталяваць у гонар Васіля Быкава шыльду. Яе можна было б размясціць на доме па вуліцы Вялікая Траецкая, 28 — Быкаў жыў там з 1958 года і да пераезду на Свярдлова. Гродзенскі гарвыканкам разгледзеў петыцыю і адмовіў у прапанове, спаслаўшыся на адсутнасць сродкаў.
Гродзенцы атрымалі адмоўны адказ на прапанову ўсталяваць шыльду ў памяць Васілю Быкаву. Адказ з’явіўся на рэсурсе e-petitions.by.
У адказе гарвыканкама адзначаецца, што «разліковымі паказчыкамі па горадзе Гродна не прадугледжана фінансаванне расходаў на стварэнне аб’ектаў манументальнага мастацтва ў горадзе, у тым ліку мемарыяльнай або памятнай шыльды ў памяць Васіля Быкава».
Таксама чыноўнікі адзначылі, што дадатковых фінансавых крыніц няма, таму прадугледзець сродкі на ўсталяванне шыльды «не ўяўляецца магчымым».
Адказ на зварот гродзенцаў падпісала намесніца старшыні Гродзенскага гарвыканкама Зоя Кулеша. Раней яна адмовіла гараджанам ва ўсталяванні помніка Васіля Быкава. За яе подпісам прыходзілі таксама адказы пра зніклыя з гарадскіх будынкаў шыльды, прысвечаныя паўстанцам 1863 года і паўстанню Касцюшкі.
Петыцыя з прапановай усталявання памятнай шыльды з’явілася на рэсурсе e-petitions.by напрыканцы кастрычніка. У ёй адзначалася, што дзякуючы мемарыяльнай шыльдзе ў горадзе з’явіцца важны культурны аб’ект. А яе адсутнасць перашкаджае ўшанаванню ўкладу Васіля Быкава ў беларускую і сусветную літаратуру.
Пад зваротам падпісалася 29 чалавек.
Гатэль «Кронон Парк Гатэль», размешчаны ў лесапарку Пышкі ў Гродне, атрымаў прэмію Travel Time Awards…
У 2024 годзе бацькоўскіх правоў у Беларусі былі пазбаўлены бацькі 3 955 дзяцей. Гэта найбольшая колькасць…
Жыхар Гродна набіў на шчыкалатцы татуіроўку з выявай расійскага рэпера Пашы Тэхніка і подпісам “Досвидания”.…
На сёмым паверсе дома па вуліцы Ліможа, 48Б выстаўлена на продаж трохпакаёвая кватэра плошчай 74,8…
У Гродне рыхтуюцца да святкавання 80-годдзя Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне. Мерапрыемствы аб'яднаюць пад канцэпцыяй…
З 5 красавіка ў Гродне талоны на праезд у гарадскім грамадскім транспарце даражэюць на 10…