Навіны

У Гродзенскай вобласці пад гасцініцу рэканструююць дом паляўнічага. Ім валодае Лукашэнка

Дом паляўнічага ў Жаркаўшчыне Свіслацкага раёна рэканструююць. Яго перабудуюць у гасцініцу на 15 месцаў. Верагодна, там будуць спыняцца паляўнічыя — запланаваны пакой для захоўвання зброі. Комплекс знаходзіцца на тэрыторыі Белавежскай пушчы і належыць Кіраўніцтву справамі Прэзідэнта.

Была графская дача, будзе прэзідэнцкая гасцініца

Трохпавярховы дом паляўнічага па адрасе в. Жаркаўшчына, 20а/6 зараз выконвае функцыі адміністрацыйна-гаспадарчага будынка. Яно ўваходзіць у склад гасцінічнага комплексу «Жаркаўшчына». Яго рэканструююць пад гасцініцу і дададуць прыбудовы. Верагодна, гаворка і ідзе пра дом, пабудаваны ў 1936 годзе як гасцявая дача графскай сям'і Тышкевічаў. Ужо цяпер вядома, што будынак закрываюць на рамонт з 1 снежня.

На першым паверсе будзе банкетная зала на 36 чалавек, пакой адпачынку, два аднапакаёвых двухмесных нумары для фізічна аслабленых асоб, пакой захоўвання зброі гасцей. На другім — жылыя нумары і навес над тэрасай, размешчанай над галоўным уваходам. На трэцім — трохпакаёвы пяцімясцовы нумар замест былога пакоя адпачынку. Два дадатковыя пакоі з’явяцца на гарышчы. У будынку будзе камін.

Паклапоцяцца аб фізічна аслабленых людзях

У рамках рэканструкцыі выдзеляць асобнае парковачнае месца для людзей з інваліднасцю. Таксама запланавана азеляненне і малыя архітэктурныя формы (фантаны, вазоны, аркі і да т.п.). Для фізічна аслабленых асоб будуць пандусы, шырокія тратуары і інш. Для слабавідушчых — гукавыя электронныя інфарматары.

Пры рэканструкцыі адновяць асобныя гістарычныя элементы будынка. Таксама выканаюць тэхнічныя працы з сеткамі.

Зараз выбіраюць арганізацыю для будаўніча-мантажных і іншых работ. Закупкай займаецца РУП «Галоўнае ўпраўленне капітальнага будаўніцтва» Кіраўніцтва справамі Прэзідэнта і ДПУ «Нацыянальны парк «Белавежская пушча». На працы выдаткуюць 2 655 307 рублёў. Работы прадоўжацца з 16 снежня па 30 чэрвеня 2025 года.

Чытайце таксама: Беловежская пуща вошла в топ мест для путешествий в 2020 году от National Geographic

Падзяліцца

Апошнія запісы

Нерухомасць тыдня: на Дзевятоўцы прадаюць кватэру з чарапашкамі-ніндзя і аб’ёмнай картай свету на сцяне

На сёмым паверсе дома па вуліцы Ліможа, 48Б выстаўлена на продаж трохпакаёвая кватэра плошчай 74,8…

4 красавіка 2025

Лакацыі паводле фільмаў пра вайну, парад і ўзяцце Тэкстыльшчыкаў замест Рэйхстага. Што плануюць у Гродне на 9 траўня?

У Гродне рыхтуюцца да святкавання 80-годдзя Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне. Мерапрыемствы аб'яднаюць пад канцэпцыяй…

4 красавіка 2025

У Гродне падаражэў праезд у гарадскім транспарце — і на прыгарадных маршрутах

З 5 красавіка ў Гродне талоны на праезд у гарадскім грамадскім транспарце даражэюць на 10…

4 красавіка 2025

«Інтэр'еры з Pinterest» і «цэны як у Венецыі». У Гродне адкрылі буцік-гатэль The Cult на месцы знесенага гістарычнага будынка

У Гродне на Віленскай, 37 адкрыўся новы буцік-гатэль і рэстаран The Cult - і выклікаў…

2 красавіка 2025

Гронкі кветак, люстэркі і ружовае футра. У Гродне з’явіліся вясновыя фотазоны

Пакуль сады толькі заквітнеюць, ва ўстановах і крамах Гродна падрыхтавалі вясновыя фотазоны. Часта гэта гронкі…

2 красавіка 2025

Старадаўнія падвалы ў цэнтры Гродна прыцягваюць бізнес. Калі памяшканні можна выкарыстоўваць у камерцыйных мэтах?

На Савецкай вуліцы каля 80% падвалаў задзейнічаны пад бізнес, прыводзіць статыстыку газета “Гродзенская праўда”. Пры…

1 красавіка 2025