Навіны

Гродзенскі музей купіць карціну пра вайну з сімвалам Z. Яе напісаў мясцовы мастак

Гродзенскі дзяржаўны гісторыка-археалагічны музей папаўняе фонды. Сярод іх — карціна мастака з Гродна Уладзіміра Качана «Песни великой победы». На ёй — савецкія партызаны, плакат «На Берлин» з сімвалам Z і самая медыйная ветэранка Валянціна Баранава.

Карціна напісана на палатне і белым метале. Тэхніка — друк, акрыл. Памер — 110×160 см. Яе стварылі ў 2024 годзе.

Пакуль невядома, колькі вытрацяць на карціну. Гэта высветляць да 6 снежня.

Што яшчэ купяць для музея:

  • Карціну «Лабиринт» Пятра Янушкевіча,
  • Карціну «Эхо» Мікалая Бандарчука,
  • Фігуры з кампазіцыі «Цветы»: «Цветок-чаша», «Физалис», «Цветок- вытянутая форма» Ірыны Радкевіч.
  • Графічныя лісты «Роза» і «Привидение» — верагодна, Паліны Зюзь.
Графічны ліст «Привидение». Фота: з сайта дзяржзакупак
Карціна «Лабиринт» Пятра Янушкевіча. Фота: з сайта дзяржзакупак
Карціна «Эхо» Мікалая Бандарчука. Фота: з сайта дзяржзакупак
Фігура «Физалис» Ірыны Радкевіч. Фота: з сайта дзяржзакупак
Фігура «Цветок- вытянутая форма» Ірыны Радкевіч. Фота: з сайта дзяржзакупак
Фігура «Цветок-чаша» Ірыны Радкевіч. Фота: з сайта дзяржзакупак

Хто такі Уладзімір Качан

Мастак Уладзімір Качан нарадзіўся ў Гродне. Яму 66 гадоў. Яшчэ ў 90-х супрацоўнічаў з Гродзенскім гарвыканкамам. Рабіў працы для ўладаў, Гродзенскай епархіі. Сярод работ — партрэтная галерэя «губернатараў» Гродна, цыкл партрэтаў кіраўнікоў УУС Гродзенскага аблвыканкама, галерэі рэктараў і прафесараў мясцовых універсітэтаў. Ён — аўтар пано на фасадзе пажарнай часткі на Замкавай.

Чытайце таксама: Не толькі замкі: якія цікавыя, але малавядомыя музеі варта наведаць у Гродне

Падзяліцца

Апошнія запісы

Гродзенец набіў татуіроўку ў памяць рэпера Пашы Тэхніка

Жыхар Гродна набіў на шчыкалатцы татуіроўку з выявай расійскага рэпера Пашы Тэхніка і подпісам “Досвидания”.…

7 красавіка 2025

Нерухомасць тыдня: на Дзевятоўцы прадаюць кватэру з чарапашкамі-ніндзя і аб’ёмнай картай свету на сцяне

На сёмым паверсе дома па вуліцы Ліможа, 48Б выстаўлена на продаж трохпакаёвая кватэра плошчай 74,8…

4 красавіка 2025

Лакацыі паводле фільмаў пра вайну, парад і ўзяцце Тэкстыльшчыкаў замест Рэйхстага. Што плануюць у Гродне на 9 траўня?

У Гродне рыхтуюцца да святкавання 80-годдзя Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне. Мерапрыемствы аб'яднаюць пад канцэпцыяй…

4 красавіка 2025

У Гродне падаражэў праезд у гарадскім транспарце — і на прыгарадных маршрутах

З 5 красавіка ў Гродне талоны на праезд у гарадскім грамадскім транспарце даражэюць на 10…

4 красавіка 2025

«Інтэр'еры з Pinterest» і «цэны як у Венецыі». У Гродне адкрылі буцік-гатэль The Cult на месцы знесенага гістарычнага будынка

У Гродне на Віленскай, 37 адкрыўся новы буцік-гатэль і рэстаран The Cult - і выклікаў…

2 красавіка 2025

Гронкі кветак, люстэркі і ружовае футра. У Гродне з’явіліся вясновыя фотазоны

Пакуль сады толькі заквітнеюць, ва ўстановах і крамах Гродна падрыхтавалі вясновыя фотазоны. Часта гэта гронкі…

2 красавіка 2025