Навіны

Працаўнікі вандруюць па гаспадарках, з бальніцы звальняюцца людзі. У Свіслацкім раёне — недахоп кадраў

Праблему з недахопам кадраў у раёне агучыў старшыня райвыканкаму Андрэй Грыцкевіч. Больш за ўсё людзей у кастрычніку сышло са Свіслацкай цэнтральнай раённай бальніцы і камунальнага ўнітарнага прадпрыемства «Свіслацкая сельгастэхніка».

У кастрычніку са Свіслацкай ЦРБ звольнілася шэсць чалавек, са Свіслацкай сельгастэхнікі - чатыры. Грыцкевіч нагадаў, што колькасць звольненых работнікаў павінна быць роўная колькасці прынятых. Некаторыя работнікі нядоўга працуюць у адной гаспадарцы, потым пераходзяць у іншую, трэцюю. Такія супрацоўнікі прыносяць толькі страты, лічыць Грыцкевіч.

Хто вінаваты і што плануюць рабіць

Вінаватымі ў сітуацыі Грыцкевіч бачыць кіраўнікоў і спецыялістаў па кадрах. Маўляў, трэба першымі шукаць адмыслоўцаў, а не чакаць, калі яны прыйдуць.

Замацаванасць на працоўных месцах таксама залежыць ад наяўнасці жылля, прызнае чыноўнік. Зараз на чарзе па паляпшэнні жыллёвых умоў стаіць больш за 300 чалавек. Каб іх вырашыць,
у раёне праектуюць новае арэнднае жыллё, будуць абмяркоўваць будаўніцтва шматкватэрнага дома ў Свіслачы.

Вырашаць праблемы з кадрамі збіраюцца таксама праз прафарыентацыю школьнікаў. Іх збіраюцца запрашаць на экскурсіі на прадпрыемствы і ў арганізацыі. Такім спосабам чыноўнікі спадзяюцца выправіць стэрэатыпы, звязаныя з умовамі працы ў сельскай гаспадарцы.

Адзін з самых бедных раёнаў

Тры гады запар у Свіслацкім раёне фіксавалі адзін з самых нізкіх узроўняў заробкаў у Гродзенскай вобласці. У першым паўгоддзі 2024 года сярэдняя зарплата там склала 1613 руб. Ніжэй у Гродзенскай вобласці заробак быў толькі ў Іўеўскім раёне (1463 руб.).

Праблемы з кадрамі ў раёне не толькі ў бальніцы ці ў гаспадарках. Так, год таму Гродзенскае абласное ўпраўленне МНС па Свіслачы шукала чатырох ратавальнікаў-пажарных — фактычна, цэлую змену. Суразмоўца Hrodna.life, знаёмы з інстанцыяй, меркаваў, што працаўнікі сыходзяць з-за маленькага заробку.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Гродзенскі «Кронан Парк Гатэль» прызналі найлепшым гатэлем ў краінах СНД

Гатэль «Кронон Парк Гатэль», размешчаны ў лесапарку Пышкі ў Гродне, атрымаў прэмію Travel Time Awards…

7 красавіка 2025

У Беларусі рэзкі рост пазбаўлення бацькоўскіх правоў — дасягнулі «рэкорду» за апошнія 9 гадоў

У 2024 годзе бацькоўскіх правоў у Беларусі былі пазбаўлены бацькі 3 955 дзяцей. Гэта найбольшая колькасць…

7 красавіка 2025

Гродзенец набіў татуіроўку ў памяць рэпера Пашы Тэхніка

Жыхар Гродна набіў на шчыкалатцы татуіроўку з выявай расійскага рэпера Пашы Тэхніка і подпісам “Досвидания”.…

7 красавіка 2025

Нерухомасць тыдня: на Дзевятоўцы прадаюць кватэру з чарапашкамі-ніндзя і аб’ёмнай картай свету на сцяне

На сёмым паверсе дома па вуліцы Ліможа, 48Б выстаўлена на продаж трохпакаёвая кватэра плошчай 74,8…

4 красавіка 2025

Лакацыі паводле фільмаў пра вайну, парад і ўзяцце Тэкстыльшчыкаў замест Рэйхстага. Што плануюць у Гродне на 9 траўня?

У Гродне рыхтуюцца да святкавання 80-годдзя Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне. Мерапрыемствы аб'яднаюць пад канцэпцыяй…

4 красавіка 2025

У Гродне падаражэў праезд у гарадскім транспарце — і на прыгарадных маршрутах

З 5 красавіка ў Гродне талоны на праезд у гарадскім грамадскім транспарце даражэюць на 10…

4 красавіка 2025