Сэт з напою з кветкамі. Крыніца: Instagram установы
Сэт Emotions прыдумалі ў кавярні «Какао» ў калабарацыі з новай студыяй кветак Kgarden.
Пры замове любога напою з меню ў кавярні «Какао» можна сказаць, што вам патрэбен менавіта гэты сэт. Тады да напою вам пададуць кубачак жывых кветак. Прапанова датычыцца як класічных напіткаў, так і сезонных. Кошт сэта — 25 руб.
У Гродне працуе тры кавярні сеткі «Какао» — на вуліцы Савецкай, 6, на Будзёнага, 28 і ў Triniti.
Ва ўстановах прапануюць шакалад і напоі на аснове рэдкіх гатункаў какава-бабоў, дэсерты і выпечку ўласнай вытворчасці, гатуюць тарты на замову. У апошнія дзве гадзіны працы на выпечку дзейнічае зніжка 30%.
Звычайны кошт кавы ў кавярні - 4,3−8 руб., гарбаты — 5−7, какавы — 9 руб. А вось букеты ў Kgarden пачынаюцца ад 50 руб. Студыя адкрылася нядаўна на Ажэшкі, 33 і пакуль працуе ў тэставым рэжыме.
Падобную ідэю — кавы да кветак — рэалізавалі раней у Мінску.
Чытайце таксама: Выпіць кавы, паснедаць ці проста сустрэцца з сябрамі. Вялікі гайд па кавярнях у цэнтры Гродна
Будынак былой камендатуры (палац Чацвярцінскіх) у парку Жылібера набыў канчатковыя рысы пасля абнаўлення. Праўда, новы…
Гродзенцы скардзяцца, што пракаціцца на веласіпедзе ці роліках па веладарожцы ў Пышках праблематычна. Прычына ў…
Гродзенка Вікторыя паскардзілася ў Threads, што запісацца на прыём да мясцовых артадонтаў амаль немагчыма. Пра…
Сілавікі прыйшлі да маці журналіста і блогера Валерыя Руселіка ўвечары 9 красавіка. Яны былі ў…
Валянцін Байко, намеснік дырэктара па развіцці «Контэ Спа», і яго брат, Дзмітрый Байко, намеснік дырэктара…
Grodno Coffee Festival пройдзе ў Гродне з 15 па 29 красавіка. У фестывалі возьмуць удзел…