Навіны

Нерухомасць тыдня: у Гродне знайшлася олдскульная кватэра, дзе ўсе сцены аздобленыя натуральным дрэвам

У Гродне прадаецца двухпакаёвая кватэра на вуліцы Ліможа, 48. На гукаізаляцыю жыхары дакладна не паскардзяцца: усе сцены пакояў і калідора аздобленыя «па-багатаму» — панэлямі з натуральнага ясеня.

Кватэра размешчана на трэцім паверсе пяціпавярховага панэльнага дома без ліфта. Будынак узведзены ў 1999 годзе. Агульная плошча кватэры — 53,6 кв. м, з іх жылая — 29,5 кв. м, а
8,8 займае кухня.

Аздабленне і інтэр'ер

Унутры кватэры сцены абабітыя масівам ясеня ў натуральным колеры па модзе канца 1980-х — пачатку 1990-х гадоў. Падлога засланая сасновай дошкай, у вокнах — драўляныя шклопакеты. Санвузел паасобны, і ясянёвыя панэлі ёсць нават у туалеце і ў ваннай. Уваходная дзверы — падвойныя, таксама з дрэва.

Планіроўка і абсталяванне

Кватэра прадаецца часткова з мэбляй (вядома ж, драўлянай) і тэхнікай. Нават люстэрка ў адным з пакояў - у масіўнай круглай драўлянай раме. Інтэр'ер дапаўняюць рогі на сцяне. Люстры і свяцільні эпохай гармануюць з астатнім інтэр'ерам.

На прасторнай кухні ўсталяваны гарнітур з натуральнага дрэва. Балкон зашклёны і таксама аздоблены натуральным дрэвам. У дадатак да кватэры ідзе склеп для захоўвання сезонных рэчаў ці нарыхтовак.

Раён і інфраструктура

Дом знаходзіцца ў спальным раёне. У крокавай даступнасці - гандлёвы цэнтр «Алмі», стаматалогія, дзіцячы сад, школа і прыпынак грамадскага транспарту.

Кошт кватэры — $ 43 800.

Чытайце таксама:

Падзяліцца

Апошнія запісы

У цэнтры Гродна адкрылася фотастудыя — кліентаў прывабліваюць жывымі куранятамі

У сярэдзіне сакавіка на Замкавай, 11 адкрылася фотастудыя Retreat. У студыі ёсць некалькі працоўных зон…

8 красавіка 2025

Гродзенскі «Кронан Парк Гатэль» прызналі найлепшым гатэлем ў краінах СНД

Гатэль «Кронон Парк Гатэль», размешчаны ў лесапарку Пышкі ў Гродне, атрымаў прэмію Travel Time Awards…

7 красавіка 2025

У Беларусі рэзкі рост пазбаўлення бацькоўскіх правоў — дасягнулі «рэкорду» за апошнія 9 гадоў

У 2024 годзе бацькоўскіх правоў у Беларусі былі пазбаўлены бацькі 3 955 дзяцей. Гэта найбольшая колькасць…

7 красавіка 2025

Гродзенец набіў татуіроўку ў памяць рэпера Пашы Тэхніка

Жыхар Гродна набіў на шчыкалатцы татуіроўку з выявай расійскага рэпера Пашы Тэхніка і подпісам “Досвидания”.…

7 красавіка 2025

Нерухомасць тыдня: на Дзевятоўцы прадаюць кватэру з чарапашкамі-ніндзя і аб’ёмнай картай свету на сцяне

На сёмым паверсе дома па вуліцы Ліможа, 48Б выстаўлена на продаж трохпакаёвая кватэра плошчай 74,8…

4 красавіка 2025

Лакацыі паводле фільмаў пра вайну, парад і ўзяцце Тэкстыльшчыкаў замест Рэйхстага. Што плануюць у Гродне на 9 траўня?

У Гродне рыхтуюцца да святкавання 80-годдзя Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне. Мерапрыемствы аб'яднаюць пад канцэпцыяй…

4 красавіка 2025