Ілюстратыўнае фота. Баль у Новым замку ў 2017 годзе. Фота: "Вячэрні Гродна"
Зімні бальны сезон у Новым замку стартуе 30 лістапада. Сярод арганізатараў мерапрыемства — консульства Расіі ў Гродне і Рускі дом. Пры гэтым першы танец, які выканаюць удзельнікі, — паланэз пад музыку з польскага патрыятычнага фільма «Пан Тадэвуш».
Бальны сезон у Новым замку пройдзе ўпершыню. Для ўдзельнікаў прадугледжаны абавязковы дрэс-код. Напрыклад, мужчыны павінны прыйсці ў фраку, з белымі пальчаткамі, чорнымі туфлямі і шкарпэткамі ў тон. Касцюмы іншых адценняў не дапускаюцца. Жанчыны — у бальных сукенках і прыдатным для танцаў абутку.
Адкрыццё бальнага сезону адбудзецца 30 лістапада, пачатак у 16:00. Кошт квітка — 75 руб., паведамляе Гродзенскі аблвыканкам.
Сярод арганізатараў мерапрыемства: Гродзенскі гісторыка-археалагічны музей, Дзятлаўскі цэнтр культуры і народнай творчасці, а таксама Расійскае генконсульства ў Гродне і Расійскі цэнтр навукі і культуры (Рускі дом).
Характэрна, што першы танец, які паводле праграмы павінны выканаць госці балю — паланэз на музыку з фільма «Пан Тадэвуш». Карціна была знята ў 1999 годзе паводле аднайменнай паэмы Адама Міцкевіча і расказвае пра жыццё шляхты напярэдадні вайны Напалеона з Расіяй і пра жаданне змагацца з расійскімі акупантамі за адраджэнне Рэчы Паспалітай.
Адметна, што менавіта ў сценах Новага замка ў 1793 і 1795 гадах былі падпісаны пагадненні аб другім і трэцім падзеле Рэчы Паспалітай, пасля якіх беларускія землі ўвайшлі ў склад Расійскай імперыі.
Гатэль «Кронон Парк Гатэль», размешчаны ў лесапарку Пышкі ў Гродне, атрымаў прэмію Travel Time Awards…
У 2024 годзе бацькоўскіх правоў у Беларусі былі пазбаўлены бацькі 3 955 дзяцей. Гэта найбольшая колькасць…
Жыхар Гродна набіў на шчыкалатцы татуіроўку з выявай расійскага рэпера Пашы Тэхніка і подпісам “Досвидания”.…
На сёмым паверсе дома па вуліцы Ліможа, 48Б выстаўлена на продаж трохпакаёвая кватэра плошчай 74,8…
У Гродне рыхтуюцца да святкавання 80-годдзя Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне. Мерапрыемствы аб'яднаюць пад канцэпцыяй…
З 5 красавіка ў Гродне талоны на праезд у гарадскім грамадскім транспарце даражэюць на 10…