Фота ілюстрацыйнае: Pixabay
Жыхары Слоніма ў сацыяльных сетках скардзяцца, што запісацца да стаматолага складана, а прыёму даводзіцца чакаць месяц. Праблема чэргаў да зубных існуе не першы год.
Даступнай застаецца экстраная дапамога. Пры тым запіс да стаматолага, распісаны на тыдні і на месяцы наперад, дзяржаўнае выданне «Слонимский вестник» лічыць нармальнай практыкай.
Чэргі ёсць нават у прыватных стаматалагічных кабінетах. Пры гэтым адкрыццё новых кабінетаў называюць немэтазгодным, нягледзячы на высокі попыт. Маўляў, горад маленькі, а стаматалогія патрабуе высокай кваліфікацыі, дарагога абсталявання і строгага захавання санітарных і заканадаўчых норм і правіл.
Пацыентам рэкамендуюць праводзіць рэгулярную прафілактыку, каб пазбегнуць тэрміновага лячэння і запісвацца своечасова. Таксама параілі шукаць іншыя клінікі, дзе чарга меншая, ці ехаць у іншы горад.
У медыцынскім каталогу 103.by акрамя стаматалагічнага аддзялення Слонімскай ЦРБ знаходзіцца яшчэ шэсць прыватных стаматалагічных клінік і кабінетаў. Па дадзеных на 1 студзеня 2023 года колькасць насельніцтва Слоніма — 49 113 чалавек.
Чытайце таксама: У Гродне заканчваюцца стаматолагі-артадонты. Чакаць чаргі трэба паўгода і даўжэй
Гатэль «Кронон Парк Гатэль», размешчаны ў лесапарку Пышкі ў Гродне, атрымаў прэмію Travel Time Awards…
У 2024 годзе бацькоўскіх правоў у Беларусі былі пазбаўлены бацькі 3 955 дзяцей. Гэта найбольшая колькасць…
Жыхар Гродна набіў на шчыкалатцы татуіроўку з выявай расійскага рэпера Пашы Тэхніка і подпісам “Досвидания”.…
На сёмым паверсе дома па вуліцы Ліможа, 48Б выстаўлена на продаж трохпакаёвая кватэра плошчай 74,8…
У Гродне рыхтуюцца да святкавання 80-годдзя Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне. Мерапрыемствы аб'яднаюць пад канцэпцыяй…
З 5 красавіка ў Гродне талоны на праезд у гарадскім грамадскім транспарце даражэюць на 10…