Жыхары Слоніма ў сацыяльных сетках скардзяцца, што запісацца да стаматолага складана, а прыёму даводзіцца чакаць месяц. Праблема чэргаў да зубных існуе не першы год.

Даступнай застаецца экстраная дапамога. Пры тым запіс да стаматолага, распісаны на тыдні і на месяцы наперад, дзяржаўнае выданне «Слонимский вестник» лічыць нармальнай практыкай.

Чэргі ёсць нават у прыватных стаматалагічных кабінетах. Пры гэтым адкрыццё новых кабінетаў называюць немэтазгодным, нягледзячы на ​​высокі попыт. Маўляў, горад маленькі, а стаматалогія патрабуе высокай кваліфікацыі, дарагога абсталявання і строгага захавання санітарных і заканадаўчых норм і правіл.

Пацыентам рэкамендуюць праводзіць рэгулярную прафілактыку, каб пазбегнуць тэрміновага лячэння і запісвацца своечасова. Таксама параілі шукаць іншыя клінікі, дзе чарга меншая, ці ехаць у іншы горад.

Колькі стаматалогій у Слоніме?

У медыцынскім каталогу 103.by акрамя стаматалагічнага аддзялення Слонімскай ЦРБ знаходзіцца яшчэ шэсць прыватных стаматалагічных клінік і кабінетаў. Па дадзеных на 1 студзеня 2023 года колькасць насельніцтва Слоніма — 49 113 чалавек.

Чытайце таксама: У Гродне заканчваюцца стаматолагі-артадонты. Чакаць чаргі трэба паўгода і даўжэй