Сяргея Чабоцьку судзілі 22 лістапада ў судзе Ленінскага раёна Гродна за распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў (арт.19.11 КаАП). Яго адправілі яшчэ на 15 сутак адміністрацыйнага арышту — гэта яго трэці тэрмін.

Рэдактар блога s13.ru Сяргея Чабоцьку затрымалі 23 кастрычніка. Яго судзілі тройчы — за распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў і «пікет» у інтэрнэце.

Рэсурс s13.ru з’явіўся ў Гродне ў 2005 годзе і першапачаткова працаваў як блог. Пазней ператварыўся ў Інфармацыйны партал — агрэгатар навін. Уласнага кантэнту на сайце было няшмат, але доўгія гады рэсурс быў адным з самых папулярных у горадзе. Да восені 2024 года відавочных праблем з уладамі ў рэсурсу не было.