Навіны

Будуць пірсы, святло і аквапарк. У Гродне мадэрнізуюць пляж на Юбілейным

Пляж вадасховішча Юбілейнага ў Гродне чакае мадэрнізацыя. З маштабных змяненняў - гульнявы пляж для дзяцей і надзіманы аквапарк для дарослых. А яшчэ з’явяцца пірсы, аглядныя пляцоўкі і асвятленне.

У рамках мадэрнізацыі:

  • тэрыторыю пляжу пасыпяць пяском і выраўняюць,
  • зробяць пешаходныя дарожкі і пляцоўкі з цвёрдым пакрыццём з дашчанага насцілу,
  • з’явяцца аглядныя і краявідныя пляцоўкі,
  • усталююць ценявыя навесы, распранальні, душавыя, пітныя фантанчыкі,
  • усталююць пляцоўкі з цвёрдым пакрыццём для аб’ектаў грамадскага харчавання, пракату інвентара і т. д.;
  • зробяць гульнявы пляж для дзяцей малодшага ўзросту з надзіманымі горкамі і зонай купання і надзіманы аквапарк для дарослых,
  • зробяць пірсы і зоны індывідуальнага адпачынку з імі і альтанкамі,
  • з’явіцца асвятленне, тэрыторыю азеляняць газонам, каштоўнымі пародамі і кветнікамі.

Пакуль займаюцца распрацоўкай праектна-каштарыснай дакументацыі. На гэта выдаткуюць 55 444 рублі. Прафінансуюць распрацоўку з гарадскога бюджэту.

Гродзенская гарадская жыллёва-камунальная гаспадарка праводзіць запыт цэнавых прапаноў. Скончыць распрацоўку плануюць да лютага 2025 года.

Рашэнне аб мадэрнізацыі пляжу на Юбілейным Гродзенскі гарвыканкам прыняў 15 кастрычніка. Само будаўніцтва пачнуць у сакавіку 2025 года.

Юбілейнае вадасховішча — адно з папулярных месцаў адпачынку ў гродзенцаў летам. У дзяржзакупцы ўдакладнілі, што плошча прыбярэжнай тэрыторыі пляжу — 30 100 кв.м. Працягласць берагавой лініі - 1500 м. Найбольшая глыбіня акваторыі пляжу — 1,73 м. Плошча воднага люстэрка — 12 500 кв.м.

Чытайце таксама: Як працуе абноўлены пляж на Юбілейным возеры: час і ўмовы пракату

Падзяліцца

Апошнія запісы

Літва забараніла перасякаць мяжу на матацыклах і мапедах — іх стала занадта шмат

Зараз праз памежныя пераходы ў Медынінкай (з беларускага боку Каменны Лог) і Шальчынінкай (Беняконі) можна…

16 красавіка 2025

У Гродне прадаюць вядомы начны клуб — з абсталяваннем, штатам і базай кліентаў

У Гродне на продаж выставілі начны клуб "Калізей 2000". Ён прадаецца як гатовы бізнес. Паглядзелі,…

16 красавіка 2025

У Гродне прадаюць падвал з дызайнерскім рамонтам

Прадаюць камерцыйнае памяшканне ў падвале будынка на вул. Савецкіх Пагранічнікаў, 17. Там дызайнерскі рамонт у…

16 красавіка 2025

У Гродне прадаюць маёмасць фірмы «Новое зрение». Клініку пазбавілі ліцэнзіі - яна сышла з Беларусі

У Гродне з аўкцыёну прадаюць памяшканне афтальмалагічнага цэнтра "Новое зрение" на вул. Леніна, 13-3. У…

15 красавіка 2025

У Гродне адкрыўся «партал у 90-я» — чарачная DEHDИ. Уладальнікі адсылаюць да рускіх фільмаў

Чарачная “са смакам дзяцінства” DEHDИ адкрылася ў Гродне на вул. 1-й Працоўнай, 8. Уладальнікі абяцаюць,…

15 красавіка 2025

У Гродне з’явіўся «пакой лютасці» — там легальна можна знішчаць рэчы і тэхніку

У Гродне на Лідскай, 15А адкрыўся "пакой лютасці". Ва ўстанове пад назвай «Дебошь» можна скінуць…

15 красавіка 2025