У судзе Ленінскага раёна Гродна судзяць Алега Жугжду. Верагодна, гэта галоўны рэжысёр Гродзенскага абласнога тэатра лялек – яго прозвішча даволі рэдкае.
Працэс па арт.19.11 ч. 2 КаАП за распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў пройдзе 26 лістапада. Суддзя – Наталля Горбач.
Жугжда – ураджэнец Вільні. У Гродзенскім абласным Тэатры лялек з 2000 года. Лаўрэат і дыпламант міжнародных фестываляў.
Мае мноства рэгалій ад улады – нагрудны знак “За ўклад у развіццё культуры Беларусі”, прыз Беларускага саюза тэатральных дзеячаў “Крыштальны анёлак — “За ўклад у развіццё беларускага тэатра лялек”, медалём Скарыны, прэміяй імя Дубко як “Рэжысёр года”, “Чалавек года Гродзеншчыны 2014”, Заслужаны дзеяч мастацтваў Рэспублікі Беларусь.



