Рыхтаваць Гродна да свят сёлета пачалі прыкметна раней, каб усё паспець: плануюць у некалькі разоў большы аб’ём работ, чым звычайна.
На плошчы Леніна пры ялінцы павесяць пяць сегментаў гірляндаў цёплага, халоднага і белага свячэння. Вакол усталююць чатырохметровую канструкцыю з 12-ці дрэў з сімваламі знакаў задыякаў і казачныя аркі, расказалі для «Гродно Плюс» у «Горсвете».
На Савецкай вуліцы мантуюць 800 метраў ліхтарыкаў для «зорнага неба» — яно накрыла яе цалкам. На плошчы Тызенгаўза з’явяцца новыя расцяжкі, а контуры будынкаў асветляць гнуткім неонам.
Ялінку на плошчы Савецкай ужо ўпрыгожылі, а прастору вакол яе таксама зацягнулі сеткай «зорнага неба». Працягваюць усталёўваць дамкі для гандлю, іх яшчэ трэба ўпрыгожыць. Да хатак спецыяльна правялі электрычнасць. У «Хатцы Дзеда Мароза» сёлета будзе пакой жаданняў, зала прыёму і іншыя лакацыі.
Упрыгожваюць не толькі цэнтр: ужо падрыхтавалі навагоднія лакацыі на Альшанцы, на аўтавакзале, на Ліможа. Будзе і алея арт-ялінак ад прадпрыемстваў і арганізацый Гродна.
Асноўныя калядныя і навагоднія мерапрыемствы пачнуцца 13 снежня. Да традыцыйнага шэсця Дзядоў Марозаў і Снягурак 20 снежня галоўны Дзед Мароз з’явіцца на катэры.
У судзе Ленінскага раёна Гродна судзяць Алега Жугжду. Верагодна, гэта галоўны рэжысёр Гродзенскага абласнога тэатра…
Палітвязень Мікалай Аўтуховіч 21 дзень быў у ШІЗА - ён непакоіцца пра сваё здароўе. Гродзенца…
Наталля, кандытарка з Гродна, натхнілася трэндам на антыстрэс-цацкі ў выглядзе лапак катоў і зрабіла аналагічны…
Заснавальніца брэнду адзення Krikate Кацярына Карлацяну распавяла, што на пачатку снежня ў Гродне адкрыецца прастора…
Блогер і былы палітвязень Вадзім Ермашук з Гродна 25 лістапада выдаліў свой акаўнт у Instagram.…
Нацягнуты паміж дрэвамі дрот, які знайшлі ў Пышках гродзенскія матацыклісты, апынуўся не адзінай небяспечнай пасткай…