Vadimati. Фота: яго Instagram
Блогер і былы палітвязень Вадзім Ермашук з Гродна 25 лістапада выдаліў свой акаўнт у Instagram. У сторыс днём раней ён распавёў, што яго збіраюцца прызнаць экстрэмісцкім і папрасіў ад яго адпісацца.
На сераду 27 лістапада сапраўды запланавана пасяджэнне «Аб прызнанні інфармацыйнай прадукцыі экстрэмісцкімі матэрыяламі» ў судзе Ленінскага раёна Гродна. Зацікаўленай асобай па справе праходзіць Ермашук Вадзім Аляксандравіч. Заяўнік — Анатоль Іванюк, пракурор Гродна. Працэс вядзе суддзя Артур Лешак.
Цяпер Instagram-акаўнт Вадзіма не знаходзіцца.
Блогер Вадзім Ермашук (Vadimati) выйшаў на волю 29 чэрвеня 2024 года пасля трох гадоў калоніі. Праз яе ён не паспеў папярэдзіць рак. Пасля калоніі ў яго выявілі анкалогію — злаякасную меланому. Мужчына ўладкаваўся працаваць у краму жаночага адзення на рынку «Карона».
Жыхар Гродна набіў на шчыкалатцы татуіроўку з выявай расійскага рэпера Пашы Тэхніка і подпісам “Досвидания”.…
На сёмым паверсе дома па вуліцы Ліможа, 48Б выстаўлена на продаж трохпакаёвая кватэра плошчай 74,8…
У Гродне рыхтуюцца да святкавання 80-годдзя Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне. Мерапрыемствы аб'яднаюць пад канцэпцыяй…
З 5 красавіка ў Гродне талоны на праезд у гарадскім грамадскім транспарце даражэюць на 10…
У Гродне на Віленскай, 37 адкрыўся новы буцік-гатэль і рэстаран The Cult - і выклікаў…
Пакуль сады толькі заквітнеюць, ва ўстановах і крамах Гродна падрыхтавалі вясновыя фотазоны. Часта гэта гронкі…