Дэсерт з маршмэлаў, які зрабіла Наталля. Скрыншот Hrodna.life з Instagram кандытара
Наталля, кандытарка з Гродна, натхнілася трэндам на антыстрэс-цацкі ў выглядзе лапак катоў і зрабіла аналагічны дэсерт з маршмэлаў. За некалькі дзён відэа Наталлі ў TikTok сабрала больш за 100 тыс. праглядаў. У каментарах карыстальнікі сумуюць, таму што не жывуць у Беларусі і не могуць замовіць лапкі.
Сярод падлеткаў набываюць папулярнасць «таба лапкі» — мяккія антыстрэс-цацкі, якія можна мяць у руках. У сацыяльных сетках нават з’явіўся асобны жанр, які дапамагае гледачам расслабіцца і супакоіцца. У роліках аўтары мнуць, мыюць і рэжуць сквішы (ад англ. squishy — «мяккі») у выглядзе лапак.
Гродзенка Наталля пераасэнсавала трэнд і зрабіла «таба лапкі» з маршмэлаў. Так асартымент кандытаркі папоўніўся бела-ружовымі, блакітнымі, жоўтымі і памаранжовымі лапкамі.
У склад дэсерту ўваходзяць яблычны сок, бялок, жэлацін і какосавая стружка. Адна лапка абыйдзецца ў 2 руб.
«Трэндавыя прысмакі, патапай і з’ясі», — каментуе сваю распрацоўку ў Instagram Наталля.
Як адзначае кандытарка, гродзенцы могуць забраць дэсерт самавывазам. Пакупнікам з іншых гарадоў Беларусі Наталля гатова выслаць лапкі поштай.
@sladuniaby #табалапки #съедобныетабалапки #табалапки🐾🐱 #десертыгродноназаказ ♬ оригинальный звук — sladunia
У каментарах пад відэа Наталлі сабраліся падлеткі - сярод іх дэсерт выклікаў ажыятаж.
«Аааа, гэта выглядае так апетытна, я б замовіла, але я ў Казахстане», — напісала китти.
«Нарэшце іх зрабілі ядомымі», — радуецца sejomi.
«Я жру экран», — адзначыла карыстальніца пад нікам меньше.
ЖКГ Гродна хоча зняць відэаролік аб развіцці і сучаснай структуры працы сваіх прадпрыемстваў. Ён будзе…
Крама “Власть кофе” абяцае шырокі асартымент абсмажанай кавы з розных куткоў свету - Лацінскай Амерыкі,…
У рэстаране “Бекон” будуць спалучаць амерыканскую і паназіяцкую кухню. Там будзе адкрытая кухня - можна…
Малюнак гродзенскага каралеўскага палаца, які быццам бы стварыў невядомы аўтар у XVIII стагоддзі, набыў вялікую…
У сярэдзіне сакавіка на Замкавай, 11 адкрылася фотастудыя Retreat. У студыі ёсць некалькі працоўных зон…
Гатэль «Кронон Парк Гатэль», размешчаны ў лесапарку Пышкі ў Гродне, атрымаў прэмію Travel Time Awards…