Горад

«Штосьці з фільмаў жахаў». Топ-3 месцаў у Гродне, якія гараджане абыходзяць за вярсту

Гродзенка Вікторыя Талкоўская апублікавала TikTok, у якім папрасіла гараджан назваць самыя змрочныя месцы Гродна. За некалькі дзён відэа сабрала амаль 600 каментароў. Hrodna.life вывучыў іх і склаў спіс з трох лакацый, якія паглыбляюць у гродзенцаў дэпрэсію.

Гродзенцаў адштурхваюць старыя дамы і дрэннае асвятленне

Сярод найбольш частых аргументаў на карысць «дэпрэсіўнасці» раёнаў гродзенцы вылучалі дрэннае асвятленне і транспартную камунікацыю, вялікую колькасць асоб маргінальнага віду на вуліцах, а таксама старыя будынкі, якім патрэбны рамонт.

Зрэшты, знайшліся і тыя, хто палічыў пустыры, прамзоны і хрушчоўкі «вайбовымі».

@talkovskaya А вы с какого района? 😎#гродно #спальныйрайон #easterneurope #slavic #soviet #slavicculture #нарайоне ♬ molchat doma клетка — лида

1 месца: вуліца Дамброўскага

Свой голас за Дамброўскага аддалі больш за 20 удзельнікаў абмеркавання — вуліца стала лідарам па колькасці негатыўных водгукаў.

«Дамброўскага для мяне штосьці з фільмаў жахаў», — напісаў карыстальнік пад нікам Лол.

«Там усё старое і шэрае», — лічыць вікса.

«Вельмі змрочная вуліца, я туды не хаджу», — падзялілася Юля.

Вольга вырашыла абараніць гонар вуліцы: «На вуліцы Лідскай я працавала ў кавярні „Спадчына“. Там шмат было тых, хто сядзеў на хіміі. А вось Дамброўскага — рай!» — адзначыла жанчына.

Будынак прытулку для жывёл на вул. Дамброўскага. Фота з Instagram isf_grsu
Вул. Дамброўскага. Фота з Instagram alexandnovgorodova

2 месца: Фарты

Па колькасці галасоў другое месца занялі Фарты.

«Жыву тут. Увечары стромна на вуліцу выходзіць», — распавяла Наталля.

«Жудасць стары раён», — напісаў адзін з карыстальнікаў.

«Там рэальна некамфортна», — адзначыў negrodrill335.

Некаторыя гродзенцы, наадварот, лічаць што адна з галоўных пераваг старых Фартоў - вялікая колькасць зеляніны.

«Выдатны раён! Улетку вельмі шмат зеляніны. Развіта выдатна інфраструктура. А ў лістападзе мала раёнаў выглядаюць добра», — напісаў Аляксей.

«Па-мойму, тут вельмі ўтульна. Двары цікавыя, дамы, перапады вышынь. Улетку ўсё зялёнае, восенню яркае. Узімку таксама нармальна», — падзяліўся SHA.

3 месца: старая частка мікрараёна Фолюш

«На Фолюшы летам і зімой вельмі ўтульна і зелена. Восень зіма — жаданне вешацца», — лічыць berlin.

«Змрочны, але ў гэтага ёсць свой вайб нейкі», — напісаў dart.

«Новыя дамы не значыць прыгожа і не змрочна. Куча ГЦ з дробнымі крамамі, як шапікі толькі гуртам. Мала дрэў. На старым Фолюшы адчуванне прытона», — падзялілася Дар’я.

Якія яшчэ вуліцы гродзенцам не даспадобы?

Адразу некалькі ўдзельнікаў абмеркавання адзначылі мікрараёны Дзевятоўка і Альшанка, а таксама вуліцы Паповіча і Камарова.

«Узімку поўная дэпрэсія, улетку настальгія і такі вайб СССР», — выказаўся пра вуліцу Паповіча карыстальнік OBLXKQ.

«Камарова на першым месцы, я там вырас! Дзякуй, хто застаўся жывы з гэтага раёна, нас мала. Астатнія ішлі да поспеху, але на жаль», — адзначыў Аляксей.

«У нас змрочных няма, у нас крыху запушчаныя. Пракаціцеся па Расіі - там амаль усе раёны змрок адзін», — рэзюміруе Den_bal.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Палац Чацвярцінскіх у Гродне набыў канчатковыя рысы — аўтэнтычны дах аднаўляць не будуць

Будынак былой камендатуры (палац Чацвярцінскіх) у парку Жылібера набыў канчатковыя рысы пасля абнаўлення. Праўда, новы…

11 красавіка 2025

«Стаміўся пераскокваць сабачак і дзетак». Веласіпедысты не могуць дамовіцца з пешаходамі ў Пышках

Гродзенцы скардзяцца, што пракаціцца на веласіпедзе ці роліках па веладарожцы ў Пышках праблематычна. Прычына ў…

11 красавіка 2025

Гродзенцы скардзяцца на вялікія чэргі да артадонтаў — у некаторых клініках няма запісу нават на 2026 год

Гродзенка Вікторыя паскардзілася ў Threads, што запісацца на прыём да мясцовых артадонтаў амаль немагчыма. Пра…

11 красавіка 2025

На журналіста з Гродна Валерыя Руселіка збіраюць «арыентыроўку». Прыйшлі да яго сталой мамы

Сілавікі прыйшлі да маці журналіста і блогера Валерыя Руселіка ўвечары 9 красавіка. Яны былі ў…

11 красавіка 2025

Гродзенцы браты Байко ўвайшлі ў ТОП-100 паспяховых бізнесменаў Беларусі — але апускаюцца ўсё ніжэй

Валянцін Байко, намеснік дырэктара па развіцці «Контэ Спа», і яго брат, Дзмітрый Байко, намеснік дырэктара…

10 красавіка 2025

У красавіку ў Гродне пройдзе лакальны кававы фестываль. Колькі каштуе сэт і хто удзельнікі?

Grodno Coffee Festival пройдзе ў Гродне з 15 па 29 красавіка. У фестывалі возьмуць удзел…

10 красавіка 2025