Навіны

Гродзенскага актывіста Ежы Грыгенчу завочна асудзілі на 6 гадоў калоніі

Гродзенскі абласны суд прызнаў Ежы Грыгенчу вінаватым паводле чатырох крымінальных артыкулаў. Яму прызначылі шэсць гадоў пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму і штраф у памеры 1000 базавых велічынь (40 тыс. рублёў). Адпаведная інфармацыя з’явілася ў раздзеле «спецвытворчасць» Вярхоўнага суда Рэспублікі Беларусь. Актывіст жыве ў Польшчы, прысуд яму вынеслі завочна.

Чатыры крымінальныя артыкулы і штраф за абразу Лукашэнкі

Актывіста завочна асудзілі па чатырох крымінальных артыкулаў: ч. 1 арт. 130 (распальванне іншай сацыяльнай варожасці), ч. 1 арт. 361−4 (садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці), ч. 2 арт. 367 (паклёп на Лукашэнку) і ч. 1 арт. 368 (абраза Лукашэнкі).

Штраф у памеры 1000 базавых велічынь актывісту прызначылі за абразу Лукашэнкі.

Справу Грыгенчы вёў суддзя, які трапіў у санкцыйны спіс ЕС

Справу актывіста пачалі разглядаць у Гродзенскім абласным судзе 11 лістапада — яе вёў суддзя Васіль Скок, які знаходзіцца ў санкцыйным спісе Еўрасаюза.

Ужо 21 лістапада агучылі прысуд. «Хутка, аднак», — адрэагаваў актывіст у сваіх сацсетках.

Вясной 2024 года Следчы камітэт распачаў спецвытворчасць супраць актывіста, яго маёмасць арыштавалі.

У мэтах забеспячэння выплаты штрафу суд не адмяніў арышт, накладзены на маёмасць актывіста.

Падзяліцца

Апошнія запісы

У Гродне адкрылася крама «Власть кофе» з напоем кубінскіх каранёў

Крама “Власть кофе” абяцае шырокі асартымент абсмажанай кавы з розных куткоў свету - Лацінскай Амерыкі,…

8 красавіка 2025

У Гродне адкрыўся рэстаран «Бекон»: двухпавярховы і з адкрытай кухняй

У рэстаране “Бекон” будуць спалучаць амерыканскую і паназіяцкую кухню. Там будзе адкрытая кухня - можна…

8 красавіка 2025

Розніца ў 200 гадоў. Самая вядомая «гістарычная» выява Новага замка — насамрэч сучасная рэканструкцыя

Малюнак гродзенскага каралеўскага палаца, які быццам бы стварыў невядомы аўтар у XVIII стагоддзі, набыў вялікую…

8 красавіка 2025

У цэнтры Гродна адкрылася фотастудыя — кліентаў прывабліваюць жывымі куранятамі

У сярэдзіне сакавіка на Замкавай, 11 адкрылася фотастудыя Retreat. У студыі ёсць некалькі працоўных зон…

8 красавіка 2025

Гродзенскі «Кронан Парк Гатэль» прызналі найлепшым гатэлем ў краінах СНД

Гатэль «Кронон Парк Гатэль», размешчаны ў лесапарку Пышкі ў Гродне, атрымаў прэмію Travel Time Awards…

7 красавіка 2025

У Беларусі рэзкі рост пазбаўлення бацькоўскіх правоў — дасягнулі «рэкорду» за апошнія 9 гадоў

У 2024 годзе бацькоўскіх правоў у Беларусі былі пазбаўлены бацькі 3 955 дзяцей. Гэта найбольшая колькасць…

7 красавіка 2025