Экран вышынёй 7 метраў з’явіўся на фасадзе гандлёва-забаўляльнага цэнтра Triniti на праспекце Янкі Купалы. Гэта новая тэхналогія для Беларусі — пакуль такі экран быў толькі ў Мінску, а цяпер ёсць і ў Гродне.
Касмічныя аб’екты будуць вырывацца з экрана на вуліцу
Вышыня экрана складае сем метраў, а шырыня — 20. Прылада дазваляе трансляваць відэа ў высокай якасці. Дзякуючы 3D-эфекту «кожны зможа стаць часткай відовішча, дзе буйныя жывёлы і касмічныя аб’екты быццам вырываюцца з экрана на вуліцу», піша «Вячэрні Гродна».
Экран ужо ўсталявалі на фасадзе Triniti, зараз тэхнікі праводзяць фінальныя тэсты.
Па тэме: У Triniti адкрыўся шматфункцыянальны бясплатны каворкінг
Плануецца, што экран набудзе папулярнасць сярод рэкламадаўцаў — дзякуючы тэхналогіі яны змогуць выкарыстоўваць трохмерныя эфекты для прасоўвання брэндаў.
@juzi209 Autostereoscopy screen in Taikoo Li, Chengdu. 🐼 #fyp #foryou #foryoupage #travel #trip #china #chinatravel #chinatiktok #成都 #chengdu #sichuan #panda #3d #3D ♬ 放个大招给你看 - abbyy
Гродна — першы абласны цэнтр, дзе з’явіўся 3D-экран
Гэта першы 3D-экран у Гродне і вобласці. Пакуль тэхналогія зусім новая для Беларусі. Першы экран у краіне з’явіўся ў сакавіку 2024 года на фасадзе мінскага гандлёвага комплексу Prizma.