Навіны

Школьнік з Гродна прыдумаў Telegram-бот, які адсочвае чаргу ў зоне чакання на мяжы ў Брэсце

Шаснаццацігадовы школьнік Арцём з Гродна стварыў бясплатны Telegram-бот, у якім можна адсочваць курсы валют і чэргі на межах — а зараз і даведвацца, як доўга чакаць заезду на пункт пропуску на мяжы з зоны чакання ў Брэсце.

Telegram-бот Minty Арцём распрацаваў у 2023 годзе. Тады ён паказваў чэргі на мяжы, курсы валют і надвор’е. З апошнім абнаўленнем у боце з’явіўся раздзел «Радар ЗО», піша «АвтоГродно». З яго дапамогай можна даведацца, колькі яшчэ аўтамабіляў наперадзе ў чарзе на выезд з зоны чакання. Для гэтага трэба ўпісаць у бот нумар сваёй машыны.

Як гэта працуе

Бот паказвае розніцу ў часе з першым аўтамабілем на выезд і кожную гадзіну дасылае апавяшчэнні з абноўленымі дадзенымі для гэтага кіроўцы. Як толькі яго аўтамабіль трапіць у першую дваццатку на выезд, абнаўленні прыходзяць яшчэ часцей. Каб адмовіцца ад абнаўленняў, трэба націснуць кнопку «Адмена адсочвання». Новы раздзел знаходзіцца ў меню «Сэрвісы». Звесткі бот бярэ з сайта «Белтаможсервиса», дзе публікуюцца даныя з чаргі ў «Зоне чакання» каля пункта пропуску «Брэст» па кожным аўтамабілі.

Скрыншот бота Minty. Крыніца: «АвтоГродно»

Пакуль раздзел працуе ў тэставым рэжыме: могуць быць памылкі, пра іх аўтар просіць яму паведамляць праз зваротную сувязь у боце. Для гэтага трэба абраць у Minty «Іншае…» — «Пакінуць водгук✏️».

Ідэю дадатка для зоны чакання хлопцу падказалі праз форму зваротнай сувязі бота. Яна яму спадабалася, і за два тыдні Арцём распрацаваў патрэбную праграму. Базавыя веды для распрацоўкі бота Арцём атрымаў у IT-школе. Цяпер ён вучыцца ў 11 класе і плануе паступаць на факультэт «Кіраванне інфармацыйнымі рэсурсамі» ГрДУ ці ў БДУІР.

Што яшчэ можа бот

Цяпер з дапамогай бота Minty можна даведацца пра:

  • курс EUR да USD у рэальным часе, курсы EUR і USD у банках Беларусі і курсы Нацбанка;
  • чэргі на межах з Еўрасаюзам на ўезд і на выезд, адсочванне чаргі ў пункце Брэст-Цярэспаль;
  • якія зараз пробкі на дарогах;
  • кошты на паліва і разлік яго кошту;
  • надвор’е ў бягучы момант і прагноз надвор’я ў абласных гарадах Беларусі;
  • інфармацыю па візах у краіны Шэнгена — дзе запісацца, якія патрэбны дакументы, візавыя анкеты самых папулярных краін, якія даюць візы беларусам;
  • параўнанне коштаў на прадукты ў розных крамах («НайсПрайс», крыніца: infoprice.by);
  • чаргу ў зоне чакання на мяжы («Радар ЗО», крыніца mon.declarant.by).

Сэрвіс актуальны

З 30 верасня ў пункце пропуску «Брэст» змяніліся правілы чакання ў чарзе. У кіроўцаў з’явілася магчымасць рэгістраваць свае транспартныя сродкі з магчымасцю выезду з зоны чакання. Зараз многія кіроўцы не стаяць у чарзе фізічна, а рэгіструюцца і вяртаюцца дадому.

Праз чэргаў на двое сутак чакання ў кастрычніку на мяжы нават з’явілася новая «паслуга». Яе выканальнікі прапануюць з’ездзіць на мяжу на машыне ўладальніка, зарэгістраваць яе ў зоне чакання, а потым вярнуць аўто гаспадару, каб ён пад’ехаў да мяжы ўжо да часу выезду.

Чытайце таксама: Прадаюць месцы, стаяць у чарзе, прывозяць тавары: 5 спосабаў заробку на «закрытых» межах

Падзяліцца

Апошнія запісы

Гродзенец набіў татуіроўку ў памяць рэпера Пашы Тэхніка

Жыхар Гродна набіў на шчыкалатцы татуіроўку з выявай расійскага рэпера Пашы Тэхніка і подпісам “Досвидания”.…

7 красавіка 2025

Нерухомасць тыдня: на Дзевятоўцы прадаюць кватэру з чарапашкамі-ніндзя і аб’ёмнай картай свету на сцяне

На сёмым паверсе дома па вуліцы Ліможа, 48Б выстаўлена на продаж трохпакаёвая кватэра плошчай 74,8…

4 красавіка 2025

Лакацыі паводле фільмаў пра вайну, парад і ўзяцце Тэкстыльшчыкаў замест Рэйхстага. Што плануюць у Гродне на 9 траўня?

У Гродне рыхтуюцца да святкавання 80-годдзя Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне. Мерапрыемствы аб'яднаюць пад канцэпцыяй…

4 красавіка 2025

У Гродне падаражэў праезд у гарадскім транспарце — і на прыгарадных маршрутах

З 5 красавіка ў Гродне талоны на праезд у гарадскім грамадскім транспарце даражэюць на 10…

4 красавіка 2025

«Інтэр'еры з Pinterest» і «цэны як у Венецыі». У Гродне адкрылі буцік-гатэль The Cult на месцы знесенага гістарычнага будынка

У Гродне на Віленскай, 37 адкрыўся новы буцік-гатэль і рэстаран The Cult - і выклікаў…

2 красавіка 2025

Гронкі кветак, люстэркі і ружовае футра. У Гродне з’явіліся вясновыя фотазоны

Пакуль сады толькі заквітнеюць, ва ўстановах і крамах Гродна падрыхтавалі вясновыя фотазоны. Часта гэта гронкі…

2 красавіка 2025