Кальян. Ілюстрацыйнае фота pixabay.com
На вул. Савецкая, 29 адкрыліся дзве ўстановы — «NEON» і «На Луне». У абодвух устаноў будзе амерыканская кухня, кальяны і PlayStation.
Бар «На Луне» адкрыўся ў тэставым рэжыме ў пачатку лістапада. У меню — кальяны, кактэйлі і ежа. Ёсць паўнавартасныя стравы: салаты, бургеры, паста, дранікі. Стваральнікі запэўніваюць, што сабралі лепшых бармэнаў горада. Ёсць тры VIP-пакоі з кансолямі PS5. Запланаваны навагоднія карпаратывы.
Час працы:
ЧЦ, НД: 16:00 — 02:00
ПТ, СБ: 16:00 -05:00
Таксама ў верасні паведамілі аб хуткім адкрыцці лаунж-бара «NEON». Абяцаюць розыгрышы, асобныя зоны з PlayStation, шырокі выбар кальянаў, асаблівыя «кампліменты» цудоўным дзяўчатам (што будзе не цудоўным, не ўдакладнілі). У бара ўжо з’явілася шыльда.
Час працы:
ПН-ЧЦ, НД 16.00−02.00
ПТ, СБ 16.00−05.00
Апісання бараў падобныя — магчыма, у іх адзін уладальнік. Аднак шыльды-розныя.
Чытайце таксама: У Гродне адкрыўся рэстаран, дзе падаюць ялавічныя хвасты і марскіх вожыкаў. Куды ісці, каб пакаштаваць далікатэсы?
Гатэль «Кронон Парк Гатэль», размешчаны ў лесапарку Пышкі ў Гродне, атрымаў прэмію Travel Time Awards…
У 2024 годзе бацькоўскіх правоў у Беларусі былі пазбаўлены бацькі 3 955 дзяцей. Гэта найбольшая колькасць…
Жыхар Гродна набіў на шчыкалатцы татуіроўку з выявай расійскага рэпера Пашы Тэхніка і подпісам “Досвидания”.…
На сёмым паверсе дома па вуліцы Ліможа, 48Б выстаўлена на продаж трохпакаёвая кватэра плошчай 74,8…
У Гродне рыхтуюцца да святкавання 80-годдзя Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне. Мерапрыемствы аб'яднаюць пад канцэпцыяй…
З 5 красавіка ў Гродне талоны на праезд у гарадскім грамадскім транспарце даражэюць на 10…