Навіны

Ар-дэко і крыштальная люстра. У падвале на Замкавай у Гродне адкрываюць караоке

У падвале пад неабістро ў фларэнтыйскім стылі Boboli яго ўладальнікі рыхтуюць да адкрыцця караоке-клуб «Ворона». Яго пазіцыянуюць як мультыфарматную ўстанову.

«Ворона» будзе сумяшчаць у сябе караоке-клуб з невялікім барам з кактэйлямі, кухняй і кальянамі. Інтэр'ер афармляюць у сучасным стылі з элементамі ар-дэко і раскошы. Вас сустрэнуць пальмы ў кадках, канапы глыбокага сіняга колеру, сінія і чорныя сцены, пад столлю — вялікая крыштальная люстра з падвескамі. У Instagram установы расказалі, што адкрыццё хутка.

Рэстаран у фларэнтыйскім стылі Boboli адкрыўся ў канцы верасня 2023 на Замкавай, 10 (у «Доме рыбака»). Ва ўстанове — еўрапейская кухня з акцэнтам на Італію, а назву яна атрымала ў гонар садова-паркавага ансамбля Сады Бобалі ў Фларэнцыі. Да садоў адсылае і інтэр'ер рэстарана. Акрамя асноўнай залы, ёсць міжсезонная тэраса, якая ацяпляецца зімой. Рэстаран працуе з 9.00 да 00.00 (у пятніцу і суботу — да 01.00).

Падзяліцца

Апошнія запісы

Гродзенскі «Кронан Парк Гатэль» прызналі найлепшым гатэлем ў краінах СНД

Гатэль «Кронон Парк Гатэль», размешчаны ў лесапарку Пышкі ў Гродне, атрымаў прэмію Travel Time Awards…

7 красавіка 2025

У Беларусі рэзкі рост пазбаўлення бацькоўскіх правоў — дасягнулі «рэкорду» за апошнія 9 гадоў

У 2024 годзе бацькоўскіх правоў у Беларусі былі пазбаўлены бацькі 3 955 дзяцей. Гэта найбольшая колькасць…

7 красавіка 2025

Гродзенец набіў татуіроўку ў памяць рэпера Пашы Тэхніка

Жыхар Гродна набіў на шчыкалатцы татуіроўку з выявай расійскага рэпера Пашы Тэхніка і подпісам “Досвидания”.…

7 красавіка 2025

Нерухомасць тыдня: на Дзевятоўцы прадаюць кватэру з чарапашкамі-ніндзя і аб’ёмнай картай свету на сцяне

На сёмым паверсе дома па вуліцы Ліможа, 48Б выстаўлена на продаж трохпакаёвая кватэра плошчай 74,8…

4 красавіка 2025

Лакацыі паводле фільмаў пра вайну, парад і ўзяцце Тэкстыльшчыкаў замест Рэйхстага. Што плануюць у Гродне на 9 траўня?

У Гродне рыхтуюцца да святкавання 80-годдзя Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне. Мерапрыемствы аб'яднаюць пад канцэпцыяй…

4 красавіка 2025

У Гродне падаражэў праезд у гарадскім транспарце — і на прыгарадных маршрутах

З 5 красавіка ў Гродне талоны на праезд у гарадскім грамадскім транспарце даражэюць на 10…

4 красавіка 2025