36-гадовая Кацярына Котава год таму пахавала бацьку, які памёр ад раку. Яна даведалася, што ў яе таксама ёсць наватвор — наперадзе лячэнне. Таксама яна два гады знаходзіцца на тэрапіі па артрыце. Гродзенка знаходзіць сілы ў творчасці - і спадзяецца на дапамогу ў прасоўванні.

«Я не апускаю рукі і знаходжу выхад у здымцы ролікаў на розныя тэмы, у тым ліку псіхалогія, па адукацыі я псіхолаг, сацпедагог. Але без творчасці нікуды. Так з’явілася @ikotovacandle», — напісала дзяўчына.

Гродзенка стварае вырабы з гіпсу, мыла, свечкі. Купіць іх можна па ўсёй Беларусі. Свечкі каштуюць 15−40 рублёў. Сярод іх — натхнёныя «Гульнёй тронаў». Ёсць цацкі на ёлку па «Гары Потэру» і мыла ў выглядзе пісталета і вочы дракона за 6−8 рублёў.

«На рэкламу грошай няма. Таму веру ў прасоўванне дзякуючы жаночай салідарнасці і сілу сацыяльных сетак. Профіль ikotovacandle ў Instagram. І ўсім дзякуй, хто дапамагае прасунуцца!" — піша гродзенка.

Чытайце таксама: З какосавага воску, з драўляным кнотам і рознымі водарамі. Якія handmade-свечкі прадаюць гродзенкі ў Instagram