У Ваўкавыску на вул. Жолудзева знік чырвона-зялёны сцяг з аднаго з дамоў. Работнікі ЖКГ заўважылі гэта і звярнуліся ў міліцыю. Аказалася, студэнт зрэзаў яго і схаваў у шафе.
Сілавікі выявілі і затрымалі навучэнца мясцовага каледжа. Высветлілася, што суботнім вечарам той чакаў свайго прыяцеля ў пад’ездзе на апошнім паверсе. Потым ён узламаў замок дзвярэй і выйшаў на дах. Убачыўшы сцяг, падлетак дастаў складаны нож і зрэзаў яго, а дома схаваў у шафу.
За здзек з дзяржаўных сімвалаў яму пагражае да трох гадоў пазбаўлення волі па арт. 370 КК.
Чытайце таксама: У Гродне будуць паказваць чырвона-зялёныя галаграмы