Вуліцы Гродна падчас першага снегу. Скрыншот Hrodna.life рэпартажу "Гродна Плюс"
У гродзенскай «Спецаўтагаспадарцы» падрыхтаваліся да цыклону: загадзя закупілі 17 тысяч тон супрацьгалалёдных матэрыялаў і выдзелілі машыны. Цяпер, каб прадухіліць лёд на дарогах, іх пачынаюць апрацоўваць супрацьгалалёднымі сродкамі за тры гадзіны да прагназуемага сіноптыкамі мінуса.
Папярэдняй ноччу ў Гродне было да -1. Прычынай стаў атмасферны фронт з-за цыклону над Баранцавым морам, расказалі ў САГу для «Гродно Плюс».
Сёлета загадзя купілі 11 тон пясчана-саляной сумесі і 5 тон галіту маркі «Б». Для ачысткі вуліц ад снегу ў прадпрыемства ёсць 70 спецыялізаваных машын, у тым ліку 25 машын на базе «МАЗа» для пасыпкі пясчана-саляной сумессю і 23 трактары «МТЗ» з паліцамі і шчоткамі.
Мінулай зімой у Беларусі эксперыментавалі з новымі рэагентамі — у супрацьгалалёдную сумесь дадавалі спецыяльны кампанент, распрацаваны ў беларускай Акадэміі навук. Ён павінен быў знізіць агрэсіўнае ўздзеянне рэагента на аўтамабілі, абутак, лапы жывёл і расліны прыкладна на 40%. Аб яго выкарыстанні і закупцы сёлета ў Гродне, як і ў астатніх гарадах, пакуль не паведамлялі.
Першы снег ужо прыйшоў у Гродна, хоць пакуль не ляжыць. Магчыма, на гэты раз зіма не заспее камунальнікаў знянацку — год таму іх працай была незадаволеная нават Дзяржаўтаінспекцыя.
Чытайце таксама: 280 тысяч лямпачак і зорнае неба: як упрыгожаць Гродна да зімовых свят
Гатэль «Кронон Парк Гатэль», размешчаны ў лесапарку Пышкі ў Гродне, атрымаў прэмію Travel Time Awards…
У 2024 годзе бацькоўскіх правоў у Беларусі былі пазбаўлены бацькі 3 955 дзяцей. Гэта найбольшая колькасць…
Жыхар Гродна набіў на шчыкалатцы татуіроўку з выявай расійскага рэпера Пашы Тэхніка і подпісам “Досвидания”.…
На сёмым паверсе дома па вуліцы Ліможа, 48Б выстаўлена на продаж трохпакаёвая кватэра плошчай 74,8…
У Гродне рыхтуюцца да святкавання 80-годдзя Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне. Мерапрыемствы аб'яднаюць пад канцэпцыяй…
З 5 красавіка ў Гродне талоны на праезд у гарадскім грамадскім транспарце даражэюць на 10…