"Гродна Азот". Фота: iStock
Самы распаўсюджаны артыкул, які ўжываюць да работнікаў «Гродна Азот», — арт.19.11 КаАП за распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў. Пра гэта распавяла вядучы спецыяліст па інфармацыйна-ідэалагічнай рабоце аддзела ідэалагічнай работы ААТ «Гродна Азот» Таццяна Куратнік.
— На жаль, дагэтуль з боку работнікаў прадпрыемства мае месца халатнасць у гэтым пытанні [выдаленні подпісаў і лайкаў — Hrodna.life], і супрацоўнікі органаў унутраных спраў знаходзяць у іх падпісках інфармацыйныя крыніцы, прызнаныя экстрэмісцкімі. Зразумела, гэты факт не застаецца па-за ўвагай, незалежна ад таго, калі была ажыццёўлена падпіска: сёння, у мінулым годзе ці некалькі гадоў таму.
Ідэолаг раіць весці законапаслухмяны лад жыцця і не падпісвацца на каналы «экстрэмісцкай накіраванасці».
Таксама яна нагадала, што з 1 снежня 2023 года ўнесены змены ў пастанову Савета Міністраў № 22 «Аб прызнанні дзяцей, якія знаходзяцца ў сацыяльна-небяспечным становішчы». Цяпер прыцягненне бацькоў да адказнасці па арт. 19.11 з’яўляецца адным з паказчыкаў. Сілавікі накіроўваюць інфармацыю ў школу або гімназію. Там праводзіцца сацыяльнае расследаванне.
Чытайце таксама: «Палітычная нестабільнасць». На «Гродна Азот» несвоечасова парамантавалі сістэму пажаратушэння
Будынак былой камендатуры (палац Чацвярцінскіх) у парку Жылібера набыў канчатковыя рысы пасля абнаўлення. Праўда, новы…
Гродзенцы скардзяцца, што пракаціцца на веласіпедзе ці роліках па веладарожцы ў Пышках праблематычна. Прычына ў…
Гродзенка Вікторыя паскардзілася ў Threads, што запісацца на прыём да мясцовых артадонтаў амаль немагчыма. Пра…
Сілавікі прыйшлі да маці журналіста і блогера Валерыя Руселіка ўвечары 9 красавіка. Яны былі ў…
Валянцін Байко, намеснік дырэктара па развіцці «Контэ Спа», і яго брат, Дзмітрый Байко, намеснік дырэктара…
Grodno Coffee Festival пройдзе ў Гродне з 15 па 29 красавіка. У фестывалі возьмуць удзел…