Навіны

Зіма не прыйдзе нечакана? САХ пачаў апрацоўваць дарогі Гродна прэвентыўна

У гродзенскім «Спецаўтагаспадарцы» падрыхтаваліся да цыклону: загадзя закупілі 17 тысяч тон супрацьгалалёдных матэрыялаў і вылучылі машыны. Зараз, каб прадухіліць лёд на дарогах, іх пачынаюць апрацоўваць супрацьгалалёднымі сродкамі за тры гадзіны да прагназаванага сіноптыкамі мінуса.

Папярэдняй ноччу ў Гродне было да -1. Прычынай стаў атмасферны фронт праз цыклону над Баранцавым морам. У САХ улічылі прагноз і вылучылі для ўборкі вуліц шэсць машын, расказалі на прадпрыемстве для «Гродна Плюс»

Сёлета загадзя купілі 11 тон пясчана-саляной сумесі і 5 тон галіту маркі «Б». Для ачысткі вуліц ад снегу ў прадпрыемства ёсць 70 спецыялізаваных машын, у тым ліку 25 машын на базе «МАЗа» для рассыпання пясчана-саляной сумессю і 23 трактары «МТЗ» з адваламі і шчоткамі.

Мінулай зімой у Беларусі эксперыментавалі з новымі рэагентамі — у супрацьгалалёдную сумесь дадавалі спецыяльны кампанент, распрацаваны ў беларускай Акадэміі навук. Ён павінен быў знізіць агрэсіўнае ўздзеянне рэагента на аўтамабілі, абутак, лапы жывёл і расліны прыкладна на 40%. Пра яго выкарыстанне і закупку сёлета ў Гродне, як і ў астатніх гарадах, пакуль не паведамлялі.

Першы снег ужо прыйшоў у Гродна, хоць пакуль не ляжыць. Магчыма, на гэты раз зіма не заспее камунальнікаў знянацку — год таму іх працай была незадаволеная нават Дзяржаўтаінспекцыя.

Чытайце таксама: 280 тысяч лямпачак і зорнае неба: як упрыгожаць Гродна да зімовых свят

Падзяліцца

Апошнія запісы

У Гродне робяць сувенірную карту для турыстаў. Толькі на рускай мове

"Гродна. Турыстычная карта для гасцей горада" выйдзе накладам 6000 штук. Усе асобнікі будуць толькі на…

23 лістапада 2024

Паміж могілкамі і «Гродна Азот» пабудуюць гандлёва-выставачны цэнтр

На таргі выставілі ўчастак каля кальцавой развязкі праспекта Касманаўтаў і вуліцы Карскага. Згодна з прызначэннем…

22 лістапада 2024

Google абнавіў спадарожнікавыя здымкі Гродна. Ацэніце маштабы гарадскіх будоўляў

Сэрвіс карт ад Google абнавіў спадарожнікавыя фатаграфіі Гродна. На іх можна ўбачыць найбуйнейшыя будоўлі горада,…

22 лістапада 2024

«Штосьці з фільмаў жахаў». Топ-3 месцаў у Гродне, якія гараджане абыходзяць за вярсту

Гродзенка Вікторыя Талкоўская апублікавала TikTok, у якім папрасіла гараджан назваць самыя змрочныя месцы Гродна. За…

22 лістапада 2024

Нерухомасць тыдня: насупраць Triniti прадаюць кватэру ў мінімалістычным стылі з элементамі скандынаўскага дызайну

Праз дарогу ад гандлёва-забаўляльнага цэнтра Triniti на праспекце Янкі Купалы прадаюць трохпакаёўку ў новым доме.…

22 лістапада 2024

У Гродне з’явіцца больш пляцовак для выгулу сабак

Плануецца, што ў кожным раёне з’явіцца па дзве новыя пляцоўкі для выгулу хатніх жывёл. Адпаведны…

22 лістапада 2024