Навіны

У Гродне адкрываецца бясплатны каворкінг з зонамі для працы, гульняў і творчасці

Каворкінг знаходзіцца ў гандлёва-забаўляльным цэнтры Triniti. Гэта шматфункцыянальная пляцоўка «К.І.Т.», у якой можна чытаць кнігі, гуляцца і займацца творчасцю. Афіцыйнае адкрыццё пляцоўкі запланавана на 15 лістапада.

Пляцоўка падзелена на чатыры зоны. Непасрэдна каворкінг разлічаны на фрылансераў і прадпрымальнікаў, якія змогуць праводзіць там працоўныя сустрэчы.

У кніжнай зоне размесціцца буккросінг з месцамі для чытання. У гульнявой частцы пляцоўкі плануецца правядзенне інтэрактыўных забаў, а ў зоне творчасці будуць праходзіць майстар-класы.

«К.І.Т.» знаходзіцца на трэцім паверсе ГЦ Triniti і пакуль з’яўляецца адзіным бясплатным каворкінгам у Гродне.

Афіцыйнае адкрыццё пляцоўкі адбудзецца 15 лістапада ў 18:00. Для наведвальнікаў запланаваны майстар-клас па пясочнай анімацыі і турнір па FIFA25 (гульня для прыставак) ад камп’ютарнага клуба «Маджэнта».

Падзяліцца
Меткі: месцы

Апошнія запісы

Гродзенскі «Кронан Парк Гатэль» прызналі найлепшым гатэлем ў краінах СНД

Гатэль «Кронон Парк Гатэль», размешчаны ў лесапарку Пышкі ў Гродне, атрымаў прэмію Travel Time Awards…

7 красавіка 2025

У Беларусі рэзкі рост пазбаўлення бацькоўскіх правоў — дасягнулі «рэкорду» за апошнія 9 гадоў

У 2024 годзе бацькоўскіх правоў у Беларусі былі пазбаўлены бацькі 3 955 дзяцей. Гэта найбольшая колькасць…

7 красавіка 2025

Гродзенец набіў татуіроўку ў памяць рэпера Пашы Тэхніка

Жыхар Гродна набіў на шчыкалатцы татуіроўку з выявай расійскага рэпера Пашы Тэхніка і подпісам “Досвидания”.…

7 красавіка 2025

Нерухомасць тыдня: на Дзевятоўцы прадаюць кватэру з чарапашкамі-ніндзя і аб’ёмнай картай свету на сцяне

На сёмым паверсе дома па вуліцы Ліможа, 48Б выстаўлена на продаж трохпакаёвая кватэра плошчай 74,8…

4 красавіка 2025

Лакацыі паводле фільмаў пра вайну, парад і ўзяцце Тэкстыльшчыкаў замест Рэйхстага. Што плануюць у Гродне на 9 траўня?

У Гродне рыхтуюцца да святкавання 80-годдзя Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне. Мерапрыемствы аб'яднаюць пад канцэпцыяй…

4 красавіка 2025

У Гродне падаражэў праезд у гарадскім транспарце — і на прыгарадных маршрутах

З 5 красавіка ў Гродне талоны на праезд у гарадскім грамадскім транспарце даражэюць на 10…

4 красавіка 2025