Турагенцтва «Нямнова тур» абвясціла адкрыццё сезону восеньска-зімовых сплаваў на байдарках па Нёмане. Гродзенцам абяцаюць, што падчас сплаву яны не змерзнуць, бо туры адаптуюць пад умовы надвор’я.
Турысты плывуць 15 км па зімовым Нёмане
Восеньска-зімовыя туры ладзяцца другі год запар. Такія сплавы вырашылі арганізаваць, каб не пакідаць актыўных турыстаў без увагі.
Працягласць маршруту — 15 км, ён пралягае ад гарадскога пляжа на вуліцы Маставой да вёскі Зарыца.
«У восеньскі час мы адаптуем свае сплавы пад умовы надвор’я, робім маршруты больш кароткімі і простымі — каля 2 — 3,5 гадзін», — паведамляецца ў Instagram-акаўнце турагенцтва.
На фінішы — гарбата і лазня
Арганізатары адзначаюць, што ў зімовых сплавах ёсць перавагі. Напрыклад, адсутнасць спякоты, насякомых і «натоўпу» байдарачнікаў.
На фінішы турыстам прапануюць выпіць гарбаты каля вогнішча.
Восеньска-зімовы тур па Нёмане абыдзецца ў 55 руб. За 85 руб. акрамя сплаву прапануюць лазню і паходнае грыль-меню, але такая опцыя даступна толькі арганізаваным групам ад 12 чалавек.
Чытайце таксама: Што патрэбна ў такі сплаў