Навіны

Пачалася рэгістрацыя на гарадскі забег «Гарадзенская вандроўка-2025»

Забег адбудзецца 15 чэрвеня. Агульная колькасць слотаў для жадаючых прыняць удзел — 1000. За першыя тры гадзіны занялі ўжо больш за 80 месцаў. Зарэгістравацца на забег можна на сайце 42 195.by.

Асобны старт для самых хуткіх і некалькі дыстанцый для дзяцей

Плануецца агульны забег на 5 і 10 км — для больш доўгай дыстанцыі прадугледжаны не толькі індывідуальны, але і камандны залік. «У абодвух выпадках будуць улічвацца вынікі чатырох найлепшых прадстаўнікоў каманд, сярод якіх мусіць быць як мінімум адзін жаночы вынік», — тлумачыць Telegram-канал «РобімНогі».

Таксама прадугледжаны і дыстанцыі для дзяцей на 60, 100, 200 і 400 метраў.

Для самых хуткіх удзельнікаў, якія на дыстанцыі 10 км будуць мець вынікі ў межах 33 хвілін сярод мужчын і ў 38 хвілін сярод жанчын, вылучаць асобны старт пад назвай Pro.

Тым, хто дойдзе да фінішу, абяцаюць унікальны медаль з сімвалам забегу. Кожны год медаль розны. А напярэдадні «Гарадзенскай вандроўкі» адбудзецца традыцыйная экскурсія па горадзе.

Па тэме: Глядзіце, як прыгожа гродзенцы беглі сёлета

У Гродне дадалі больш слотаў для жадаючых, а ў Навагрудку прабеглі ўпершыню

У 2025 годзе «Гарадзенская вандроўка» адбудзецца восьмы раз. Традыцыйны маршрут пралягае праз гістарычны цэнтр горада і закранае вуліцы Ажэшкі, Савецкую, Вялікую Траецкую і іншыя.

У 2024 годзе арганізатары прапаноўвалі 820 слотаў для жадаючых паўдзельнічаць у забегу, але свабодныя месцы скончыліся яшчэ за месяц да забегу. Таму на наступны год іх колькасць пашырылі да 1000. Сёлета да «Гарадзенскай вандроўкі» упершыню далучыўся і Навагрудак. Забег «Навагрудская вандроўка» на дзве дыстанцыі - 3,5 і 10 кіламетраў - прайшоў у жніўні.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Гродзенскі «Кронан Парк Гатэль» прызналі найлепшым гатэлем ў краінах СНД

Гатэль «Кронон Парк Гатэль», размешчаны ў лесапарку Пышкі ў Гродне, атрымаў прэмію Travel Time Awards…

7 красавіка 2025

У Беларусі рэзкі рост пазбаўлення бацькоўскіх правоў — дасягнулі «рэкорду» за апошнія 9 гадоў

У 2024 годзе бацькоўскіх правоў у Беларусі былі пазбаўлены бацькі 3 955 дзяцей. Гэта найбольшая колькасць…

7 красавіка 2025

Гродзенец набіў татуіроўку ў памяць рэпера Пашы Тэхніка

Жыхар Гродна набіў на шчыкалатцы татуіроўку з выявай расійскага рэпера Пашы Тэхніка і подпісам “Досвидания”.…

7 красавіка 2025

Нерухомасць тыдня: на Дзевятоўцы прадаюць кватэру з чарапашкамі-ніндзя і аб’ёмнай картай свету на сцяне

На сёмым паверсе дома па вуліцы Ліможа, 48Б выстаўлена на продаж трохпакаёвая кватэра плошчай 74,8…

4 красавіка 2025

Лакацыі паводле фільмаў пра вайну, парад і ўзяцце Тэкстыльшчыкаў замест Рэйхстага. Што плануюць у Гродне на 9 траўня?

У Гродне рыхтуюцца да святкавання 80-годдзя Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне. Мерапрыемствы аб'яднаюць пад канцэпцыяй…

4 красавіка 2025

У Гродне падаражэў праезд у гарадскім транспарце — і на прыгарадных маршрутах

З 5 красавіка ў Гродне талоны на праезд у гарадскім грамадскім транспарце даражэюць на 10…

4 красавіка 2025