Навіны

У Беларусі рассылаюць анонс выбараў дэпутатаў СССР. У спісах — рэальныя людзі з Гродзенскай вобласці

У Беларусі актыўна рассылаюць апавяшчэнне пра выбары і рэферэндум ад імя нібыта «Цэнтральнай Выбарчай Камісіі СССР». Галасаванне «прызначылі» з 21 па 24 лістапада 2024 года.

Пра фэйкавую рассылку паведаміла Міністэрства інфармацыі Беларусі і апублікавала скрыншоты дакументаў, якія рассылаюцца. Апавяшчэнне аб «выбарах» у «Саветы Народных Дэпутатаў» адрасавана «Саветам дэпутатаў, якія дзейнічаюць на землях Расійскай імперыі ў межах СССР» і генеральнаму сакратару ААН. Тэма рэферэндуму, які таксама анансуецца ў рассылцы, са скрыншотаў незразумелая.

«Кандыдаты» — рэальныя чыноўнікі

У дакуменце пералічаны неіснуючыя выбарчыя акругі па «Беларускім краі» — Вілейская, Віленская і Дзісненская — і спіс «кандыдатаў». У ім пералічаны рэальныя людзі, у асноўным дэпутаты адпаведных раённых саветаў. Так, «кандыдат» Валянціна Філон ад Іўеўскага раёна, які аднеслі да «Віленскай» выбарчай акругі, — на самой справе старшыня Іўеўскага раённага Савета дэпутатаў. Іншыя «кандыдаты» ад «Віленскай акругі» — рэальныя літоўскія палітыкі Саўлюс Яўнейка і Здзіслаў Палевіч. Юрый Карповіч («кандыдат» ад Ашмянскага раёна «Вілейскай» акругі) — старшыня Ашмянскага раённага Савета дэпутатаў, Генадзь Бычко — старшыня Астравецкай раённай Рады дэпутатаў.

«Галасаванне» абяцаюць правесці ў электронным выглядзе з-за «генацыду і пераследу грамадзян Саюза ССР у адпаведнасці з мэтамі нацысцка-фашысцкай Германіі». Удзельнікам прапануюць перайсці па спасылцы. У Мінінфарм зазначаюць, што такім чынам аўтары рассылкі спрабуюць атрымаць доступ да асабістых звестак беларусаў, а пераход па спасылках з дакумента можа прывесці да пашкоджання прылад.

Такія лісты аб фэйкавых выбарах у міністэрстве назвалі «відавочным прыкладам дэзінфармацыі і правакацыі» для дэстабілізацыі грамадскага парадку.

Людзі, якія вераць у СССР у 2024 годзе, ёсць

У Беларусі, Расіі і некаторых іншых краінах ёсць людзі, якія лічаць, што Савецкі саюз (СССР) працягвае існаваць дэ-юрэ, нягледзячы на ​​ягоны афіцыйны распад у 1991 годзе. Яны сцвярджаюць, што рашэнні аб распадзе СССР не маюць юрыдычнай сілы, таму сучасныя дзяржавы, такія як Расія і Беларусь, нелегітымныя. Многія з іх працягваюць карыстацца савецкімі пашпартамі і іншымі дакументамі, адмаўляючыся прызнаваць сучасныя, не жадаюць плаціць падаткі, камунальныя плацяжы і штрафы.

У Расіі да такіх груп адносяць прызнаныя там экстрэмісцкімі рухі «Саюз славянскіх сіл Русі» («СССР») і «Грамадзяне СССР». У Беларусі дзейнасць такіх груп менш заўважная.

Пашпарты СССР у гродзенскіх манашак

У 2015 годзе на выбарах прэзідэнта Беларусі некаторыя манахіні Свята-Раства-Багародзіцкага манастыра галасавалі паводле савецкіх пашпартоў. Іх выдалі ім роўна на час галасавання. Звычайна ўсе пашпарты ляжаць у ігуменні Гаўрыілы, якая стала скандальна вядомай пасля 2020 года. Пры гэтым у Беларусі савецкія пашпарты не прызнаюцца легітымнымі дакументамі з 1990 года: іх нельга выкарыстоўваць для пасведчання асобы або для юрыдычна значных дзеянняў. Ці ўлічылі тады галасы манашак з савецкімі пашпартамі і ці памянялі яны іх з таго часу на сапраўдныя, невядома.

Падзяліцца

Апошнія запісы

КДБ увёў у Гродне рэжым контртэрарыстычнай аперацыі

Аперацыя праводзіцца на тэрыторыі Гродна і Гродзенскага раёна ў рамках камандна-штабных вучэнняў сілавікоў. На час…

21 лістапада 2024

У Гродне выбілі дзверы ў кватэры — выявілася, выпадкова

Увечары 19 лістапада ў доме па вуліцы Віктара Саяпіна невядомы выбіў уваходныя дзверы ў чужую…

20 лістапада 2024

Будынак былой адміністрацыі на Савецкай нарэшце прадалі

Будынак былой адміністрацыі Ленінскага раёна на пешаходнай вуліцы Савецкай прадалі. Ён пуставаў больш за два…

20 лістапада 2024

Школьнік з Гродна прыдумаў Telegram-бот, які адсочвае чаргу ў зоне чакання на мяжы ў Брэсце

Шаснаццацігадовы школьнік Арцём з Гродна стварыў бясплатны Telegram-бот, у якім можна адсочваць курсы валют і…

20 лістапада 2024

Савецкая ў Гродне папоўнілася ўстановамі: адкрыліся два дыска-бара

На вул. Савецкая, 29 адкрыліся дзве ўстановы - "NEON" і "На Луне". У абодвух устаноў…

19 лістапада 2024

Трох’ярусныя стэлажы і эксперыментальная цяпліца. Як да сезона-2025 у Гродне вырасцяць мільён кветак

У 2025 годзе ў Гродне збіраюцца ўдвая павялічыць колькасць кветак на вуліцах - іх будзе…

19 лістапада 2024