Навіны

У Гродне збіраюць подпісы за кандыдатаў на выбары прэзідэнта. Дзе і што забаронена?

Гродзенскі гарадскі выканаўчы камітэт вызначыў месцы, дзе ў Гродне забаронена збіраць подпісы выбаршчыкаў за вылучэнне кандыдатаў у прэзідэнты. Пры зборы подпісаў у дазволеных месцах таксама ёсць абмежаванні і правілы — праверылі, якія.

Дзе могуць стаяць пікеты

Там, дзе не забаронена. Парушэннем будзе пікет па зборы подпісаў:

  • на адлегласці менш за 50 м ад будынкаў мясцовых выканаўчых і распарадчых органаў, праваахоўных органаў, судоў, воінскіх частак;
  • на адлегласці менш за 30 м ад прыпынкаў грамадскага транспарту, чыгуначнага вакзала і аўтавакзала, пуцеправодаў, мастоў і эстакад;
  • на тэрыторыі ўстаноў аховы здароўя, адукацыі;
  • на тэрыторыі гарадскіх рынкаў:
    • міні-рынак «Форты» (БЛК);
    • міні-рынак «Паліграфістаў» (вул. Паліграфістаў, 26);
    • міні-рынак «Фолюш» (вул. Лізы Чайкінай);
    • міні-рынак «Прынёманскі» (пр. Янкі Купалы);
    • міні-рынак ААТ «ГАФ «Нёман» (вул. Паповіча, 6);
    • міні-рынак «Дзевятоўка» (вул. Дзяржынскага);
    • міні-рынак «Альшанка» (вул. Вялікая Альшанка);
    • рынак «Цэнтральны» (вул. Паліграфістаў);
    • рынак «Грандзіцкі» (вул. Максіма Горкага);
    • міні-рынак па Індурскай шашы (шаша Індурская, 30);
    • рынак «Паўднёвы» (шаша Індурская, 30).

Пікеты па зборы подпісаў мусіць ахоўваць міліцыя.

Збіраць подпісы таксама можна пры абходзе кватэр гараджан.

Правілы збору подпісаў

Збор подпісаў могуць праводзіць толькі сябры ініцыятыўных груп. У іх ёсць адпаведныя пасведчанні, падпісаныя прадстаўніком ЦВК, якое яны павінны прад’явіць пры просьбе.

Той, хто падпісваецца, мае права запоўніць бланк сам, а можа толькі праставіць дату і подпіс (астатняе запоўніць зборшчык подпісаў/сябра ініцыятыўнай групы).

У шапцы падпіснога ліста яшчэ да таго, як там пачнуць распісвацца людзі, павінны быць указаны:

  • прозвішча, імя, імя па бацьку, дата нараджэння, месца працы, пасада, месца пражывання, партыйнасць кандыдата ў кандыдаты на выбарах;
  • прозвішча, імя, імя па бацьку асобы, якая збірае подпісы і нумар ініцыятыўнай групы.

Адзін чалавек можа пакінуць подпіс у падтрымку ўсіх кандыдатаў, але за кожнага толькі па адным разе. Падпісвацца за вылучэнне кандыдатаў могуць толькі грамадзяне Беларусі, якім споўнілася 18 гадоў.

Ініцыятыўныя групы могуць толькі расказваць пра кандыдата, пры гэтым катэгарычна забаронена раздаваць якія-небудзь агітацыйныя матэрыялы.

Збіраць подпісы для вылучэння кандыдатаў у прэзідэнты можна з 7 лістапада да 6 снежня.

Хто паспрабуе стаць кандыдатамі

Цэнтральны выбарчы камітэт зарэгістраваў сем ініцыятыўных груп па зборы подпісаў. Яны будуць збіраць подпісы за:

  • лідара Ліберальна-дэмакратычнай партыі Беларусі, Алега Гайдукевіча,
  • кіраўніка Рэспубліканскай партыі працы і справядлівасці Аляксандра Хіжняка,
  • экс-прэс-сакратарку МУС Вольгу Чамаданову,
  • экс-кандыдатку ў прэзідэнты Беларусі ў 2020 годзе Ганну Канапацкую,
  • старшыні Рэспубліканскай рады Беларускага саюза афіцэраў (БСА) Сяргея Бобрыкава,
  • першага сакратара ЦК КПБ Сяргея Сыранкова;
  • палітыка Аляксандра Лукашэнку, які займае месца кіраўніка краіны ўжо 30 гадоў з дапамогай падтасоўкі вынікаў выбараў, падтрымкі сілавікоў і рэпрэсій.

На гэты раз усе прэтэндэнты — спойлеры?

Прэтэндэнтаў у кандыдаты на выбары-2025 эксперты ўжо ацанілі як спойлераў (кандыдат на выбарах без шанцаў перамагчы, але які адцягвае на сябе частку галасоў у магчымай апазіцыі - заўв. Hrodna.life).

«Цікава паназіраць, ці адважыцца хоць хтосьці з гэтых кандыдатаў не тое, каб крытыкаваць Лукашэнку, а хаця б заклікаць галасаваць за сябе. Бо такі заклік, па сутнасці, азначае аддаць свой голас не лідару, гэта значыць аслабіць яго вынік, — разважае палітычны аглядальнік Арцём Шрайбман. — Апазіцыі на выбарах няма. У гэтых кандыдатаў, хутчэй, роля масоўкі. Выбары патрабуюць нейкіх атрыбутаў, у тым ліку прысутнасці больш чым аднаго чалавека ў бюлетэнях».

Для вылучэння кандыдатам трэба сабраць як мінімум 100 000 подпісаў. Улады звычайна выкарыстоўваюць для гэтага адміністратыўны рэсурс. Так, у першы ж дзень на пікет каля Моладзевага цэнтру ў Гродне па зборы подпісаў за Лукашэнку прыйшлі старшыня Гродзенскай гарагранізацыі «Беларускага саюза жанчын» і дэпутатка Ірына Луканская, старшыня Гродзенскага абласнога аб’яднання прафсаюзаў Віктар Лісковіч. Пікет каля Маладзёжнага цэнтра «Гродна» ініцыявала Гродзенскае абласное аб’яднанне прафсаюзаў.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Гродзенец набіў татуіроўку ў памяць рэпера Пашы Тэхніка

Жыхар Гродна набіў на шчыкалатцы татуіроўку з выявай расійскага рэпера Пашы Тэхніка і подпісам “Досвидания”.…

7 красавіка 2025

Нерухомасць тыдня: на Дзевятоўцы прадаюць кватэру з чарапашкамі-ніндзя і аб’ёмнай картай свету на сцяне

На сёмым паверсе дома па вуліцы Ліможа, 48Б выстаўлена на продаж трохпакаёвая кватэра плошчай 74,8…

4 красавіка 2025

Лакацыі паводле фільмаў пра вайну, парад і ўзяцце Тэкстыльшчыкаў замест Рэйхстага. Што плануюць у Гродне на 9 траўня?

У Гродне рыхтуюцца да святкавання 80-годдзя Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне. Мерапрыемствы аб'яднаюць пад канцэпцыяй…

4 красавіка 2025

У Гродне падаражэў праезд у гарадскім транспарце — і на прыгарадных маршрутах

З 5 красавіка ў Гродне талоны на праезд у гарадскім грамадскім транспарце даражэюць на 10…

4 красавіка 2025

«Інтэр'еры з Pinterest» і «цэны як у Венецыі». У Гродне адкрылі буцік-гатэль The Cult на месцы знесенага гістарычнага будынка

У Гродне на Віленскай, 37 адкрыўся новы буцік-гатэль і рэстаран The Cult - і выклікаў…

2 красавіка 2025

Гронкі кветак, люстэркі і ружовае футра. У Гродне з’явіліся вясновыя фотазоны

Пакуль сады толькі заквітнеюць, ва ўстановах і крамах Гродна падрыхтавалі вясновыя фотазоны. Часта гэта гронкі…

2 красавіка 2025