Навіны

У Гродне прадаюць каралеўскі палац танней за старую «аднушку»

Былы палац Панятоўскага ў Панямуні зноў прадаюць. Кошт знізілі да 70,2 тыс. руб. ($ 21 тыс.) без ПДВ. За такі кошт у Гродне зараз цяжка знайсці нават старую «аднушку».

Будынак размешчаны па адрасе Прагулачная, 15/1. Агульная плошча — 271,2 кв.м. Да былога палаца адносіцца зямельны ўчастак плошчай 0,1054 га.

Пачатковая цана былога палаца — 70,2 тыс. руб. ($ 21 тыс.). Яна ўказана без ПДВ. Звычайна плацельшчыкам ПДВ пры набыцці нерухомасці на аўкцыёне з’яўляецца пакупнік. Кошт з улікам ПДВ 20% мусіць скласці 84,24 тыс. руб.

Былы каралеўскі палац у Панямуні. Фота: архіў Hrodna.life

Будынак афіцыйна празначаны для спецыялізаваных культурна-асветніцкіх імпрэз і відовішч. Падобна, ён не змяняўся з часоў клуба, які быў тут ў савецкі час. Зараз будынак належыць ТАА «Гроднапрамтэхніка».

Былая сядзіба прызнаная нерухомай гісторыка-культурнай каштоўнасцю. Пакупнік мусіць падпісаць ахоўнае абавязацельства цягам месяца пасля продажу. Калі ён не выканае ўмоў аўкцыёну, дзяржава зможа канфіскаваць маёмасць.

Аўкцыён пройдзе 12 лістапада.

Кошт знізілі больш, чым удвая

Сядзібу ў Панямуні пабудаваў у 1771 годзе ў стылі позняга барока італьянскі архітэктар Джузэпэ Сака. Там месцілася рэзідэнцыя апошняга караля Рэчы Паспалітай Станіслава Аўгуста Панятоўскага, пазней — сядзібы шляхецкіх родаў.

Сядзіба ў Панямуні ў Першую сусветную вайну. Фота з калекцыі Фелікса Варашыльскага, commons.wikimedia.com

Будынак быў цагляны, атынкаваны, з чатырохкалонным порцікам на высокім цокалі. Большая частка арыгінальнага будынка страчаная. На аўкцыёне прадаецца частка з невялікім фрагментам арыгінальных сцен. Да яе прыбудаваны двухпавярховы драўляны аб’ём з адрасам Прагулачная, 15. Там размешчаны жылыя кватэры.

Былую рэзідэнцыю ў Панямуні пачалі прадаваць вясной 2023 г. са стартавай цаной 374 тыс. руб. Пасля кошт паступова паніжалі. У верасні 2024 г. кошт упаў удвая і склаў 175, 5 тыс. руб.

Чытайце таксама: «Там, дзе стаялі глушылкі». Архітэктары расказалі, што пабудуюць у гродзенскай Панямуні

Падзяліцца

Апошнія запісы

Гродзенскі «Кронан Парк Гатэль» прызналі найлепшым гатэлем ў краінах СНД

Гатэль «Кронон Парк Гатэль», размешчаны ў лесапарку Пышкі ў Гродне, атрымаў прэмію Travel Time Awards…

7 красавіка 2025

У Беларусі рэзкі рост пазбаўлення бацькоўскіх правоў — дасягнулі «рэкорду» за апошнія 9 гадоў

У 2024 годзе бацькоўскіх правоў у Беларусі былі пазбаўлены бацькі 3 955 дзяцей. Гэта найбольшая колькасць…

7 красавіка 2025

Гродзенец набіў татуіроўку ў памяць рэпера Пашы Тэхніка

Жыхар Гродна набіў на шчыкалатцы татуіроўку з выявай расійскага рэпера Пашы Тэхніка і подпісам “Досвидания”.…

7 красавіка 2025

Нерухомасць тыдня: на Дзевятоўцы прадаюць кватэру з чарапашкамі-ніндзя і аб’ёмнай картай свету на сцяне

На сёмым паверсе дома па вуліцы Ліможа, 48Б выстаўлена на продаж трохпакаёвая кватэра плошчай 74,8…

4 красавіка 2025

Лакацыі паводле фільмаў пра вайну, парад і ўзяцце Тэкстыльшчыкаў замест Рэйхстага. Што плануюць у Гродне на 9 траўня?

У Гродне рыхтуюцца да святкавання 80-годдзя Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне. Мерапрыемствы аб'яднаюць пад канцэпцыяй…

4 красавіка 2025

У Гродне падаражэў праезд у гарадскім транспарце — і на прыгарадных маршрутах

З 5 красавіка ў Гродне талоны на праезд у гарадскім грамадскім транспарце даражэюць на 10…

4 красавіка 2025