Навіны

Нерухомасць тыдня: прадаюць салатавую кватэру каля Каложскага парка

У раёне элітнай прыватнай забудовы ў Гродне, у дзвюх хвілінах хадзьбы ад Каложскага парка, прадаюць трохпакаёвую кватэру. Яна размешчана ў футурыстычным круглым доме на вуліцы Пятра Міланега, 6.

Кватэра займае палову трэцяга паверха дома 2016 пабудовы. Сярод суседніх катэджаў ён вылучаецца цыліндрычнай формай і жоўтым колерам.

Сама кватэра таксама даволі цікавая, з нетыповай планіроўкай. Яна аформлена ў сучасным стылі з элементамі мінімалізму і яркімі акцэнтамі. Кватэра ўключае вялікі жылы пакой і прасторную кухню-гасцёўню з пяццю вокнамі. У інтэр'еры пераважаюць шэры і белы колеры, кухня — салатавая, адзін з пакояў - з бірузовымі сценамі. У кухні ўстаноўлены сучасныя глянцавыя фасады, ёсць убудаваная бытавая тэхніка і барная стойка. Зона кухні пераходзіць у паўкруглую залу з шэрымі сценамі і глянцавай навясной столлю.

Дом па Міланега, 6. Фота: Яндекс.Карты

У адным з пакояў ярка-салатавая гама саступіла бірузовай. Кватэра займае апошні паверх, таму столь у бірузовым пакоі трохі скошаная. У іншым пакоі - дэкаратыўныя ўстаўкі і шпалеры з малюнкам, у трэцім — каляровы малюнак з дзяўчынай на паўсцяны. Ванная аформлена ў бэзавым колеры, а плітка ў туалеце — у залатыя кругі. Плітка на падлозе ў пярэднім пакоі імітуе мазаіку з натуральнага каменя, ёсць убудаваная шафа.

Балкон не зашклёны і займае 3,9 кв. м. Агульная плошча кватэры — 97 кв. м, з іх жылая — 71 кв. м. Вышыня столяў - 2,88 м. Санвузел раздзельны, ёсць гардэробная.

Прыдамавая тэрыторыя добраўпарадкавана, ёсць уласная паркоўка, кветнік і зона для шашлыкоў. Ад кватэры блізка да крамаў, аптэкаў, банка, школы і дзіцячага сада. Адразу за Каложскім паркам пачынаецца гістарычны цэнтр горада.

Кошт кватэры — 349 902 руб. ($ 105 тыс.).

Чытайце таксама:

Падзяліцца

Апошнія запісы

Гродзенскі «Кронан Парк Гатэль» прызналі найлепшым гатэлем ў краінах СНД

Гатэль «Кронон Парк Гатэль», размешчаны ў лесапарку Пышкі ў Гродне, атрымаў прэмію Travel Time Awards…

7 красавіка 2025

У Беларусі рэзкі рост пазбаўлення бацькоўскіх правоў — дасягнулі «рэкорду» за апошнія 9 гадоў

У 2024 годзе бацькоўскіх правоў у Беларусі былі пазбаўлены бацькі 3 955 дзяцей. Гэта найбольшая колькасць…

7 красавіка 2025

Гродзенец набіў татуіроўку ў памяць рэпера Пашы Тэхніка

Жыхар Гродна набіў на шчыкалатцы татуіроўку з выявай расійскага рэпера Пашы Тэхніка і подпісам “Досвидания”.…

7 красавіка 2025

Нерухомасць тыдня: на Дзевятоўцы прадаюць кватэру з чарапашкамі-ніндзя і аб’ёмнай картай свету на сцяне

На сёмым паверсе дома па вуліцы Ліможа, 48Б выстаўлена на продаж трохпакаёвая кватэра плошчай 74,8…

4 красавіка 2025

Лакацыі паводле фільмаў пра вайну, парад і ўзяцце Тэкстыльшчыкаў замест Рэйхстага. Што плануюць у Гродне на 9 траўня?

У Гродне рыхтуюцца да святкавання 80-годдзя Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне. Мерапрыемствы аб'яднаюць пад канцэпцыяй…

4 красавіка 2025

У Гродне падаражэў праезд у гарадскім транспарце — і на прыгарадных маршрутах

З 5 красавіка ў Гродне талоны на праезд у гарадскім грамадскім транспарце даражэюць на 10…

4 красавіка 2025