Фармат анлайн-запісу пакуль тэсціруюць. Але ўжо за першы месяц ім скарысталася больш за 3000 чалавек. Пакуль Гродна — адзіны горад у Беларусі, дзе з’явіўся анлайн запіс на здачу іспытаў у ДАІ. Hrodna.life даведаўся, як працуе новая форма.
Запіс ажыццяўляецца па QR-кодзе. Пасля яго сканавання карыстальніка «перакідвае» на старонку з анкетай. У ёй трэба пазначыць нумар асабістай заявы, а таксама абраць дату практычнага іспыту.
Карыстальнікаў, якія запісаліся на іспыты праз анлайн-форму, папярэджваюць, што талон пацвярджэння рэгістрацыі неабходна раздрукаваць. Або можна скарыстацца электронным варыянтам, які прыйдзе на e-mail. Пацвярджэнне аб рэгістрацыі трэба будзе паказаць экзаменатару.