Карыснае

Чым заняцца на доўгіх выхадных у Гродне. Склалі спіс з 7 гарадскіх падзей

Ажно чатыры дні з 7 па 10 лістапада гродзенцы будуць адпачываць ад працы. Hrodna.life склаў спіс мерапрыемстваў, якія дакладна не дадуць засумаваць. У нашай падборцы — канцэрты, майстар-класы і экскурсіі для доўгіх выхадных.

7 лістапада — катаемся па горадзе

Усе выхадныя, з 7 па 10 лістапада, можна будзе трапіць на гродзенскі аўтаквэст. Падчас гульні ўдзельнікам трэба будзе выканаць 10 заданняў і адшукаць столькі ж лакацый. Арганізатары абяцаюць бясконцую колькасць эмоцый і азарту. Для рэгістрацыі на квэст дастаткова звязацца з арганізатарамі ў Instagram.

8 лістапада — ідзем на канцэрты

Першапачаткова паведамлялася, што зорка беларускага TikTok Ілля Шынкарэнка выступіць з канцэртам 8 лістапада. Аднак за два дні да мерапрыемства ў Instagram музыкі з’явілася аб’ява, што ў Гродна ён прыедзе 15 лістапада.

Канцэрт адбудзецца ў бары Five-No на Вялікай Траецкай, 46. Пачатак, а 20:00, кошт квіткоў — 10 руб.

У бары «Урбаніст» на Маставой, 31 зробяць вечарынку, на якой выступіць гомельскі дыджэй і калекцыянер рэдкіх танцавальных кружэлак Улад Kozyrev. Будуць гучаць бугі, хаўс, фанк і дыска.

Пачатак імпрэзы, а 20:00, кошт квіткоў — 10 руб.

Афіша канцэрта Іллі Шынкарэнкі. Крыніца: Instagram музыкі
Афіша канцэрта ў бары «Урбаніст». Крыніца: Instagram установы

9 лістапада — вучымся ляпіць з гліны і даведаемся таямніцы Гродна

У студыі «Аранжарэя» стартуе майстар-клас па лепцы з нуля. Удзельнікі будуць ствараць вырабы з гліны пад кіраўніцтвам майстра. Арганізатары адзначаюць, што майстар-клас пасуе дзеткам з асаблівымі патрэбамі.

Пачатак мерапрыемства, а 14:30.

Яшчэ адзін майстар-клас, але ўжо тэматычны, правядуць у студыі «Час мастацтва». Абяцаюць вампірскую тэматыку ў атмасферы стужкі «Прыцемкі», а перад пачаткам майстар-класа ўдзельнікі паглядзяць кароткаметражны фільм. А затым — маляванне «змрочнага лесу алеем».

Пачатак мерапрыемства, а 19:00.

Тэатралізаваную экскурсію па Гарадніцы правядуць арганізатары «Таямніцы Гродна». У праграме — арганны канцэрт у кірсе, прагулка па старажытных кутках горада, наведванне Пакроўскага сабора і «смачны» камплімент.

Кошт квіткоў — 45 руб.

10 лістапада — адпраўляемся ў парфумернае падарожжа

Гродзенцаў клічуць у «парфумернае падарожжа». У студыю фларыстыцы Frida (Будзёнага, 28) прыедзе парфумерны стыліст Анастасія з Мінску. Удзельнікаў чакае «лёгкі сняданак, нязмушаныя зносіны і кветкавыя пасланні».

Кошт удзелу ў майстар-класе — 120 руб., пачатак мерапрыемства ў 12:00 (10 лістапада).

Скончыць доўгія выходныя можна будзе гульнёй у мафію ў кавярні «Смак мастацтва» (Калючынская, 12). Колькасць месцаў абмежавана, але тым, хто паспее запісацца на гульню, абяцаюць піва, шампанскае, сокі і закускі.

У мафію пачнуць гуляць, а 18:00, для запісу на гульню трэба звязацца з арганізатарамі ў Instagram.

Падзяліцца

Апошнія запісы

У Гродне збіраюць подпісы за кандыдатаў на выбары прэзідэнта. Дзе і што забаронена?

Гродзенскі гарадскі выканаўчы камітэт вызначыў месцы, дзе ў Гродне забаронена збіраць подпісы выбаршчыкаў за вылучэнне…

8 лістапада 2024

Карціну з Гродна, напісаную 111 гадоў таму, прадавалі на аўкцыёне за € 3,5 тыс.

Карціну з выявай помніка Антонію Тызенгаўзу ў гродзенскім Фарным касцёле выставілі на польскі аукцыён Onebid.…

8 лістапада 2024

У цэнтры Гродна адкрываецца ўзбекская чайхана

На Карла Маркса, 10 з'явілася чайхана "Халяль" - з мантамі, пловам і лавашам з тандыра.…

7 лістапада 2024

Нерухомасць тыдня: прадаюць салатавую кватэру каля Каложскага парка

У раёне элітнай прыватнай забудовы ў Гродне, у дзвюх хвілінах хадзьбы ад Каложскага парка, прадаюць…

7 лістапада 2024

Уладальніка гродзенскага блога S13 Сяргея Чабоцьку судзілі другі раз

Сяргея Чабоцьку судзілі паводле адміністрацыйнага артыкула за "парушэнне парадку арганізацыі або правядзення масавых мерапрыемстваў" (ч.…

7 лістапада 2024

У Гродне прадаюць каралеўскі палац танней за старую «аднушку»

Былы палац Панятоўскага ў Панямуні зноў прадаюць. Кошт знізілі да 70,2 тыс. руб. ($21 тыс.)…

7 лістапада 2024