Кафэ Myloverberry на Кірава, 3 у Гродне. Скрыншот са сторы акаўнта myloverberry.grodno в Instagram
На продаж выставілі сетку кафэ MyLoverBerry. Адна з трох устаноў знаходзіцца ў Гродне — менавіта там увялі падвойныя кубкі для бабл-ці і падавалі дубайскі шакалад. Інфармацыя аб продажы бізнесу з’явілася на сайце biz4y.com.
У аб’яве адзначаецца, што бізнес «прыбытковы і маштабаваны», з выбудаванымі працэсамі для «ўстойлівага функцыянавання».
Сетка ўключае ў сябе кандытарскую вытворчасць і некалькі ўстаноў. Дзве з іх плошчай 140 і 70 м.кв. знаходзяцца ў Мінску, а трэцяя, плошчай 120 м.кв. — у Гродне.
Уладальнікі дадаюць, што ёсць наладжаны анлайн-гандаль з дастаўкай, а таксама ўкамплектаваны штат з больш чым 40 супрацоўнікаў.
Першапачаткова кафэ MyLoverBerry пазіцыянавалася як установа, якая спецыялізуецца на трускалцы ў шакаладзе. Пазней пазіцыі ў меню пачалі пашыраць, дадаліся папулярныя дэсерты. Напрыклад, дубайскі шакалад, бабл-ці і плоскія круасаны.
Таксама кафэ выдзяляецца і дзякуючы яркаму інтэр'еру, выкананаму ў ружовых адценнях.
Бізнес запусціла сямейная пара Арцёма і Ксеніі Быкоўскіх. Першая ўстанова адкрылася ў 2022 годзе, калі маладым людзям было па 19 гадоў. Па меры развіцця кандытарскай сеткі ў беларусаў атрымалася дасягнуць абароту ў 2,5 млн рублёў у год.
Як прызнаваліся Быкоўскія, яны спрабавалі запусціць сетку і ў іншых гарадах, акрамя Мінску. Але прыжылося кафэ толькі ў Гродне. «Для сябе мы тлумачым гэта тым, што ў Гродне вышэйшыя даходы насельніцтва і некалькі іншая мэтавая аўдыторыя, больш еўрапеізаваная», — адзначалі прадпрымальнікі.
Жыхар Гродна набіў на шчыкалатцы татуіроўку з выявай расійскага рэпера Пашы Тэхніка і подпісам “Досвидания”.…
На сёмым паверсе дома па вуліцы Ліможа, 48Б выстаўлена на продаж трохпакаёвая кватэра плошчай 74,8…
У Гродне рыхтуюцца да святкавання 80-годдзя Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне. Мерапрыемствы аб'яднаюць пад канцэпцыяй…
З 5 красавіка ў Гродне талоны на праезд у гарадскім грамадскім транспарце даражэюць на 10…
У Гродне на Віленскай, 37 адкрыўся новы буцік-гатэль і рэстаран The Cult - і выклікаў…
Пакуль сады толькі заквітнеюць, ва ўстановах і крамах Гродна падрыхтавалі вясновыя фотазоны. Часта гэта гронкі…