Аўтары петыцыі абураныя міжнароднай узнагародай праекта жылога комплексу «Аляксандраўскі» на месцы знесеных царскіх казармаў XIX ст. у Гродне. Выбар намінацыі «Архітэктурная спадчына», у якой праект атрымаў дыплом, «дыскрэдытуе само паняцце архітэктурнай спадчыны», падкрэсліваюць яны.
Праект «Рэканструкцыя будынкаў былых царскіх казармаў пад шматкватэрныя жылыя дамы па адрасе г. Гродна, вул. Шчорса 2, 4» ад «Палессежылбуда» атрымаў дыплом I ступені на XXXII Міжнароднага агляду-конкурсу МАСА (10−12 кастрычніка 2024 г., Ерэван) на лепшую праектную і рэалізаваную работу (пабудову) у намінацыі «Архітэктурная спадчына».
Узнагароджаны праект прадугледжваў поўнае знішчэнне гістарычных будынкаў, што супярэчыць паняццю «архітэктурная спадчына», адзначылі ў петыцыі, складзенай ад імя прадстаўнікоў архітэктурнай супольнасці і іншых зацікаўленых грамадзян Беларусі.
Яшчэ першы праект прадугледжваў істотную змену фасадаў рэдкіх для Беларусі па захаванасці казарм XIX ст., якія прызнаныя «шэраговай гістарычнай забудовы». Тое, што цэгла не вытрымае нагрузку (прычына зносу будынкаў), мусілі высветліць на падрыхтоўчым этапе. Усе заўвагі грамадскасці супраць неабгрунтаваных зменаў фасадаў, а пасля і зносу будынкаў праігнаравалі.
Намінацыю «Архітэктурная спадчына» праекціроўшчыкі абралі выключна праз адсутнасць у ёй канкурэнцыі, мяркуюць аўтары петыцыі.
Журы конкурсу не ўлічыла ў праекце адсутнасць падрабязнай інфармацыі пра захаванне гістарычных будынкаў, якія ў выніку і не захавалі. Гэта прывяло да няправільнага прысуджэння ўзнагароды. «На планшэце адсутнічае гістарычная даведка аб казармах, няма апісання таго, што плануюць зрабіць з імі ў рамках праекта рэканструкцыі, няма здымкаў будынкаў да рэалізацыі праекта, адсутнічаюць планы, разрэзы і фасады, на якіх былі б пазначаны змены ў рамках праекта (закладкі, прабіўкі, дэмантаж і г. д.) — няма наогул НІЧОГА пра гістарычную спадчыну. Як журы змагло зразумець, што гэта не новы дом, а праект па захаванні спадчыны?», — звяртаюць увагу ў петыцыі.
Цяперашняя забудова на месцы казармаў не можа лічыцца захаваннем архітэктурнай спадчыны. Тое, што старую цэглу выкарысталі для невялікай прыстаўной сценкі на тарцы будынка, па вызначэнні не з’яўляецца ні рэканструкцыяй, ні «архітэктурнай спадчынай».
«З тым жа поспехам любую вясковую хату, у якой печка выкладзена з цэглы разрабаванай панскай сядзібы, можна лічыць „архітэктурнай спадчынай“», — зазначаюць аўтары.
Намінацыю «Архітэктурная спадчына» праекціроўшчыкі абралі праз адсутнасць у ёй канкурэнцыі, мяркуюць аўтары петыцыі.
«Фактычна журы конкурсу па няведанні, у якое яго ўвялі аўтары праекта, узнагародзіла знішчэнне да заснавання архітэктурнай спадчыны Беларусі, прадставіўшы гэты праект як прыклад для пераймання іншым», — адзначаюць у петыцыі і просяць ануляваць узнагароду.
«Прысваенне дыплома такому праекту з’яўляецца пляўком у твар архітэктурнай супольнасці Беларусі і жыхароў Гродна, і дыскрэдытуе само паняцце архітэктурнай спадчыны».
Чытайце таксама: Пяць слоў, якія вырашылі лёс, або чаму неабходна хадзіць на грамадскія абмеркаванні, каб захаваць Гродна
Гродзенская вобласць страціла лідарскую пазіцыю па колькасці арганізаваных турыстаў. Цяпер сярод найбольш папулярных напрамкаў —…
Аперацыя праводзіцца на тэрыторыі Гродна і Гродзенскага раёна ў рамках камандна-штабных вучэнняў сілавікоў. На час…
Байкеры выявілі ў Пышках дрот, нацягнуты на ўзроўні шыі. Відэа яны размясцілі ў TikTok. "Вось…
Увечары 19 лістапада ў доме па вуліцы Віктара Саяпіна невядомы выбіў уваходныя дзверы ў чужую…
Будынак былой адміністрацыі Ленінскага раёна на пешаходнай вуліцы Савецкай прадалі. Ён пуставаў больш за два…
Шаснаццацігадовы школьнік Арцём з Гродна стварыў бясплатны Telegram-бот, у якім можна адсочваць курсы валют і…