Навіны

У адным з гродзенскіх раёнаў упершыню з’явяцца кватэры з тэрасамі

Тэрасы з’явяцца ў аднаго з дамоў, які будуецца на тэрыторыі былога ваеннага гарадка на Фолюшы. У жыхароў гэтых кватэр даліна Ласасянкі будзе ў крокавай даступнасці. «Гроднажылбуд» плануе здаць дом ужо ў наступным годзе.

У колькі абыдзецца кватэра з тэрасай

Тэрасы плошчай ад 12 да 18 кв.м. прадугледжаны толькі для кватэр, якія знаходзяцца на першым паверсе. Дом размесцяць на заходняй мяжы мікрараёна, так што ў жыхароў даліна Ласасянкі будзе ў крокавай даступнасці. Плануецца, што дом здадуць да канца 2025 года.

Рэндар дома з тэрасамі на Фолюшы. Крыніца: ghb.by
Схема размяшчэння дома з тэрасамі. Крыніца: ghb.by

Забудоўшчык ужо агучыў папярэднія цэны кватэр у доме. Так еўра-студыя плошчай 42 кв.м., з тэрасай у 18 кв.м., абыдзецца ў 119 тыс. руб. Двухпакаёвыя кватэры плошчай ад 66 да 70 кв. і з тэрасай у 12,5 кв.м. каштуюць ад 180 да 190 тыс. руб. Трохпакаёвая кватэра ў 100 кв. і з тэрасай у 12,5 кв.м. абыдзецца ў 266 тыс. руб.

Якім будзе новы мікрараён на Фолюшы

Плануецца, што ў новым мікрараёне з’явіцца 17 шматпавярховікаў для каля 5 тыс. жыхароў. На дваровых тэрыторыях, па магчымасці, максімальна выключаць наяўнасць аўтамабіляў. Цэнтральную алею плануюць азеляніць, таксама там размесцяць малыя архітэктурныя формы, пляцоўкі адпачынку, дзіцячыя зоны і спартыўныя пляцоўкі.

Чытайце таксама: Якую інфраструктуру плануюць стварыць у новым мікрараёне на Фолюшы

Дзе папулярныя кватэры з тэрасамі

Усё часцей тэрасы з’яўляюцца ў новых мінскіх жылых комплексах. Напрыклад, такія кватэры ёсць і ў мікрараёне «Мінск-Міра», будаўніцтва якога пачалося яшчэ ў 2015 годзе. Плошча тэрасы ў жылым комплексе складае 20 кв.м., а трапіць туды можна адразу з двух пакояў.

Ёсць тэрасы і ў прэміяльным раёне «Новая Баравая». Летась за такую кватэру прасілі $ 90 тыс.

Кватэра з тэрасай у «Мінск-Міра». Крыніца: Realt.by
Кватэра з тэрасай у «Новай Баравой». Крыніца: Realt.by

У Польшчы такія кватэры называюцца «z ogródkiem». Жыхары выкарыстоўваюць тэрасы для сустрэч з сябрамі - напрыклад, гатуюць там барбекю і выстаўляюць садовыя крэслы і столікі. Часам тэрасу прыстасоўваюць пад дзяцей, усталёўваючы там арэлі і горкі.

Кватэра «z ogródkiem» у Польшчы. Крыніца: dom.wp.pl
Кватэра «z ogródkiem» у Польшчы. Крыніца: trojmiasto.pl

Апошнія запісы

У цэнтры Гродна адкрылася фотастудыя — кліентаў прывабліваюць жывымі куранятамі

У сярэдзіне сакавіка на Замкавай, 11 адкрылася фотастудыя Retreat. У студыі ёсць некалькі працоўных зон…

8 красавіка 2025

Гродзенскі «Кронан Парк Гатэль» прызналі найлепшым гатэлем ў краінах СНД

Гатэль «Кронон Парк Гатэль», размешчаны ў лесапарку Пышкі ў Гродне, атрымаў прэмію Travel Time Awards…

7 красавіка 2025

У Беларусі рэзкі рост пазбаўлення бацькоўскіх правоў — дасягнулі «рэкорду» за апошнія 9 гадоў

У 2024 годзе бацькоўскіх правоў у Беларусі былі пазбаўлены бацькі 3 955 дзяцей. Гэта найбольшая колькасць…

7 красавіка 2025

Гродзенец набіў татуіроўку ў памяць рэпера Пашы Тэхніка

Жыхар Гродна набіў на шчыкалатцы татуіроўку з выявай расійскага рэпера Пашы Тэхніка і подпісам “Досвидания”.…

7 красавіка 2025

Нерухомасць тыдня: на Дзевятоўцы прадаюць кватэру з чарапашкамі-ніндзя і аб’ёмнай картай свету на сцяне

На сёмым паверсе дома па вуліцы Ліможа, 48Б выстаўлена на продаж трохпакаёвая кватэра плошчай 74,8…

4 красавіка 2025

Лакацыі паводле фільмаў пра вайну, парад і ўзяцце Тэкстыльшчыкаў замест Рэйхстага. Што плануюць у Гродне на 9 траўня?

У Гродне рыхтуюцца да святкавання 80-годдзя Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне. Мерапрыемствы аб'яднаюць пад канцэпцыяй…

4 красавіка 2025